Перш за ўсё Барыс Тарасюк пацьвердзіў, што адным з галоўных прыярытэтаў Украіны стане эўрапейская інтэграцыя, і ёсьць усе падставы казаць, што ўжо сёлета Ўкраіна можа чакаць сур’ёзных зрухаў у дачыненьнях з Эўразьвязам:
(Тарасюк: ) “Мы перш за ўсё будзем прыкладаць намаганьні, і пра гэта казаў прэзыдэнт Юшчанка, дзеля таго, каб са зьменамі ўнутры краіны пераканаць нашых партнэраў у Эўразьвязе, што прыйшла новая ўлада, якая ня толькі дэкляруе, але і канкрэтна працуе над тым, каб павярнуць краіну ў рэчышча дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства права, празрыстай эканомікі. І гэтыя пераўтварэньні, як мы чакаем, стануць падставай, якая дазволіць зьмяніць стаўленьне Брусэлю да пэрспэктываў сяброўства Ўкраіны ў Эўрапейскім Зьвязе”.
Паводле спадара Тарасюка, сяброўства ў НАТО таксама застанецца адным з прыярытэтаў Украіны. А вось сваю палітыку ў рамках СНД Украіна гатовая перагледзець.
(Тарасюк: ) “СНД, як паказалі гады ягонага тленьня, нічога карыснага не прынесла, і, уласна кажучы, усе ўжо зьмірыліся з тым, што СНД зьяўляецца непатрэбным інстытутам. Невыпадкова Расея ўвесь час шукала і шукае заменьнікаў СНД”.
Больш пэрспэктыўным спадар Тарасюк лічыць разьвіцьцё рэгіянальнага супрацоўніцтва. Пасьля перамогі дэмакратычных рэвалюцыяў у Грузіі і Ўкраіне ўзьнікаюць новыя ўмовы калісьці заснаванага ўтварэньня ГУАМ. Спробы ўмяшальніцтва ва ўкраінскія падзеі з боку Расеі, заўчасныя віншаваньні Пуціна і Лукашэнкі на адрас Віктара Януковіча Барыс Тарасюк назваў памылкамі, якія не павінны замінаць усяму комплексу ўзаемаадносінаў Украіны з Расеяй і Беларусьсю. Камэнтуючы заяву Юліі Цімашэнкі пра жаданьне экспарту аранжавай рэвалюцыі ў Беларусь, Барыс Тарасюк назваў гэта “амаль неверагодным”, паколькі для рэвалюцыйнай сытуацыі патрэбныя пэўныя ўнутраныя ўмовы:
(Тарасюк: ) “Так выглядае, што беларуская апазыцыя пакуль што зьяўляецца недастаткова ўплывовай сілай у беларускім грамадзтве, таму нямала часу патрэбна дзеля таго, каб узмацнілася беларуская апазыцыя, як і ў цэлым інстытуты грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі”.
Гаворачы пра магчымасьць запрашэньня кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на інаўгурацыю новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі, Барыс Тарасюк зазначыў, што для гэтага патрэбнае ўзгадненьне на двухбаковым узроўні. Аляксандар Лукашэнка з такой просьбай яшчэ не зьвяртаўся, адрозна ад многіх іншых кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў сьвету.