(Пэнсіянэрка: ) “Няхай у гэтым годзе будзе лепей, чымсьці ў мінулым. Ураджаю добрага, добрага надвор’я”.
(Дзяўчына: ) “Няма ніякіх плянаў. Усё, як рэчка. Проста, як рэчка — куды прыб’е”.
(Хлопец: ) “Жадаю, каб 2005 год быў без Лукашэнкі”.
(Дзяўчына: ) “Для сябе ў першую чаргу — выйсьці замуж, нарадзіць дзіця”.
(Студэнт: ) “Асабліва хачу, каб Гомель разрастаўся, каб тут было як мага болей пілігрымаў. Людзі павінны ведаць, што ёсьць такі горад. Я быў у шэрагу краінаў, і людзі зьдзіўляліся, што ёсьць такі горад на мапе”.
(Прадпрымальнік: ) “Жадаю больш зразумелай эканамічнай палітыкі. Арганізацыя цяпер зачынена, ня ведаем, як па-новаму лічыць падатак на даданую вартасьць”.
(Карэспандэнт: ) “Чаго вы чакаеце ад 2005 году ў асабістым жыцьці і ў жыцьці краіны?”
(Хлопец: ) “Паніжэньня квартплаты і павышэньня зарплаты. Гэта галоўнае”.
(Пэнсіянэрка: ) “Каб больш грошай было — пэнсіі. А то жыць няма на што”.
(Пэнсіянэрка: ) “Здароўя можна толькі чакаць, і ўсё. А што добрага ў нас можа быць яшчэ?”
(Мужчына: ) “Хацелася б яшчэ пажыць, паглядзець на белы сьвет. Краіна наша ў цэнтры Эўропы — і ня трэба, каб яна была прыкладам для ўсіх”.
(Дзяўчына: ) “Шчасьця, каханьня. Краіне — багацьця і росквіту”.
(Мужчына: ) “Для краіны — росквіту і шчасьця. Але, падкрэсьліваю, зь іншым прэзыдэнтам”.
(Жанчына: ) “Шмат усякіх мараў, але ў нашай краіне ўсё гэта ня можа зьдзейсьніцца”.
(Жанчына: ) “Для сябе найперш жадаю ў 2005 годзе здароўя, а дзяржаве — уздыму эканомікі, каб нам лягчэй было жыць”.
(Жанчына: ) “Наагул, хацелася б добрага жыцьця для сябе, для дзяцей. Для краіны — зьмены ўлады”.
(Жанчына: ) “Усё такое аднастайнае, кожны дзень адное і тое ж. Людзі працуюць за капейкі, Можа, нешта зрушыцца. У мяне, напрыклад, муж электразваршчык. Праца цяжкая, брудная. Я лічу, што людзі, якія ставяцца да працы добра, ня п’юць, не прагульваюць, павінны і зарабляць адпаведна, а не атрымліваць капейкі”.
(Студэнтка: ) “Сабе я зычу посьпехаў у вучобе. Краіне жадаю як мага менш катаклізмаў і катастрофаў. Вельмі шмат памірае нявінных людзей. Я лічу, што гэта ўсё — катастрофы”.