Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праблемы з разьмеркаваньнем гуманітарнай дапамогі


БАНДА АЧЭХ, ІНДАНЭЗІЯ. Гуманітарная дапамога пачала паступаць у краіны Індыйскага акіяну, якія пацярпелі ад цунамі. Адно ў суботу паўстала праблема ў хуткім разьмеркаваньні дапамогі. Правінцыя Ачэх пацярпела найбольш. Сюды на заклік Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана прыбылі амэрыканскія караблі, а таксама вэрталёты з Сінгапуру і грузавыя самалёты Інданэзіі і Аўстраліі. Вось што сказаў Кофі Анан: “Мы маем патрэбу у вэрталётах, у паветраных перавозках. І мы імкнемся да таго, каб хутка можна было гэта рабіць, паколькі мы павінны захаваць жыцьці людзей і дастаўляць іх хутка, наколькі мы можам гэта зрабіць”.

Не зважаючы на дастаўку гуманітарнай дапамогі, кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Інданэзіі Майкл Элмквіст зазначыў, што існуе праблема з каардынацыяй дзеяньняў. Ён сказаў, што могуць спатрэбіцца тыдні, каб даставіць гуманітарную дапамогу ў самыя аддаленыя мясьціны.
XS
SM
MD
LG