Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад цунамі загінулі прынамсі 80 тысячаў чалавек


ІНДАНЭЗІЯ. Лічба ахвяраў цунамі працягвае павялічвацца. Цяпер вядома, што загінулі прынамсі 80 тысяч чалавек. Тысячы людзей, улучна з замежнымі турыстамі, лічацца зьніклымі бяз вестак. Кіраўнік гуманітарнай місіі ААН у краіне Майкл Элмквіст гаворыць, што колькасьць загінулых толькі у адной інданэзійскай правінцыі можа дасягнуць 80 тысяч чалавек.

Прэм’ер-міністар Таілянду Таксін Шынаватра гаворыць, што найбольш пацярпелі ад цунамі турысты з Паўночнай Эўропы. Швэдзкі прэм’ер-міністар Лэйла Фрыволдз пацьвердзіла, што ў Таіляндзе бязь вестак зьніклі прыблізна 1 тысяча швэдаў. Нямецкі канцлер Гэрхард Шродэр гаворыць, што таксама дагэтуль адсутнічаюць 1 тысяча немцаў. У Таіляндзе зьніклі і 350 нарвэжцаў.

Сёньня ў Кроўфардзе, штат Тэхас, прэзыдэнт Буш сказаў наконт дапамогі пацярпелым ад цунамі краінам: “Мы вельмі шчодрая, мягкасардэчная нацыя. І тое, што вы цяпер бачыце—тыповы адказ з Амэрыкі. Перш за ўсё, мы забясьпечваем дапамогу грашыма—прыблізна 35 мільёнаў даляраў. А затым, калі вызначаць памеры пашкоджаньняў, будзе адпаведна выкарыстана наступная частка дапамогі”.

Прадстаўнікі Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя гавораць, што ад хваробаў могуць памерці яшчэ тысячы людзей, калі тым, хто застаўся жывым, хутка ня прыйдзе дапамога. Буйная міжнародная дапамога пачала ўжо ажыцьцяўляцца. Афіцыйныя прадстаўнікі зазначаюць, што маштабы разбурэньняў прыгнятаюць.
XS
SM
MD
LG