ІСЛАМАБАД. Міністры замежных справаў Індыі ды Пакістану Шыям Саран і Рыяз Хахар сёньня абмяркоўваюць праблему Кашміру. Перамовы адбываюцца ў Ісламабадзе. Міністры абмяркоўваюць таксама іншыя праблемы—улучна з памежнай, а таксама змаганьне з гандлем наркотыкамі, супраць тэрарызму і пытаньне эканамічнага супрацоўніцтва.
Сёньня таксама сустракаліся міністры замежных справаў Пакістану і Ірану. Яны размаўлялі пра намаганьні міжнароднай супольнасьці, накіраваныя на тое, каб Іран адмовіўся ад разьвіцьця сваёй ядзернай праграмы. Пакістан вітаў пагадненьне Ірану, падпісанае ў мінулым месяцы з эўрапейскімі краінамі ў пытаньнях ядзерных дасьледаваньняў. Два міністры таксама абмеркавалі становішча ў Іраку і выказалі сваю падтрымку часоваму ірацкаму ўраду. У коле абмеркаваных пытаньняў таксама былі эканамічныя і рэформа Рады Бясьпекі ААН.