Учорашні агляд эпіграмаў дзядзькі Рыгора пацьвердзіў: ён выдатна ведае ня толькі сваю – паэтычную, але й нашу – журналісцкую кухню. Разьбіраецца і ў жанрах, і ў тэмах. І прафэсійна ўпікнуў некаторых па-сяброўску за тое, што часам “мелкавата аруць”. Вось прыклад:
Гісторыя час вядзе за руку, Ці час гісторыі хлусіць хітрушча: Даслухаць трэба Супрунюку, Пра што шуміць Белавеская пушча...
Тут, як кажуць, крыўдуй не крыўдуй, а параду, Алег, прымай. Яна хоць і зь перцам, затое ад сэрца. І ад душы паважае народы паэт таго, хто “край родны ведае напамяць”. Сярод няўтомных краязнаўцаў – Вінцэсь Мудроў, Іна Студзінская, Алена Панкратава, Міхал Стэльмак... Пра апошняга, дарэчы, дзядзька Рыгор сказаў так:
Тлумачыць Стэльмаку ня трэба, Дзе лепей першы гром чуваць, Адкуль бярэ пачатак неба, Дзе любіць дзень адпачываць...
Нібыта ў працяг гэтых радкоў – наступныя, прысьвечаныя няўтомнаму падарожніку, аўтару рубрыкі “Палітычная геаграфія” Ягору Маёрчыку:
Ягора не аб’ягорыш, Бо ён Усю Беларусь ведае не па мапах. І за Маёрчыкам хітры плён, Як кот, Ступае на мяккіх лапах...
Геаграфія арганічна, ненадрыўна спалучаецца з палітыкай, калі журналіст добра ведае жыцьцё тамтэйшых людзей. Як яно табе роднае, лічыць дзядзька Рыгор, дык і слова тваё годнае...
Дапытнае дрэва глыбей каранее, Каб думкамі гнёзды віць у гальлі. Калі інфармацыя ад Карнея, Дык, значыць, яна з-пад зямлі...
Ігар найчасьцей займаецца сакрэтамі высокага начальства, адсюль тыя “падземныя” зьвесткі, часам хіба ці не пякельныя... Іншае ва ўласнага карэспандэнта Свабоды па Гомельшчыне Анатоля Гатоўчыца: ён уведвае праўду ад землякоў. Робіць гэта лоўка і з любоўю:
Варты ўвагі і пашаны Рупны спэц – І ў гэтым соль. Інфармацыяй напханы, Як кампутар, Анатоль...
Кампутары, інтэрнэт – добрая падмога журналістыцы. Але па-ранейшаму найлепшая крыніца інфармацыі – людзі. Важна толькі разумець, калі яны табе шчыра дапамагаюць, а калі – хітра “падстаўляюць”. Уладзімер Глод, па вэрсіі дзядзькі Рыгора, разьбіраецца і ў адных, і ў другіх:
І ў фактаў, і ў чутак адно дупло, І ў цётак плётак няма амбіцый. Глод ведае добра, Што ёсьць, што было, І тое, што мае яшчэ адбыцца...
Зерне ад шалупіньня найперш адрозьніць той, хто зарабіў мазалі на полі. А праўду ня зблытае з падмаляванай лухтой чалавек, загартаваны народным даверам. Сяргею Навумчыку, дэпутату, сябру фракцыі БНФ у колішнім Вярхоўным Савеце краіны, Рыгор Барадулін прысьвяціў такія радкі:
Хрэсьнік непадлегласьці Сяргей, Малацьбіт і сейбіт утрапёны. Ад хлусьні ня пойдзе на паклоны, Годна ён вядзе нязгодны рэй...
Радыё – лепшы прыклад таго, што да розуму, пачуцьцяў людзей прабіваюцца галасы ня толькі “трыбунныя”, але й рамантычныя. Адно толькі, каб гучала праўда ды ішла яна з вольнай душы:
Данчык – Вальнакрылы птах сьвітаньня, Сьмела крыгаломіў ледастаў, Беларусі зь лютага выгнаньня Душы беларускія вяртаў. Салаўіны голас мае сілу Распагодзіць позірк небасхілу...
Ну а пра тое, што ўбачыў дзядзька Рыгор на “распагоджаным небасхіле” Свабоды, – наступным калядным заўтра!