Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Украіны падлічыў 99% бюлютэней: Юшчанка - 52%, Януковіч -44%.


КІЕЎ Паводле вынікаў падліку больш за 99% галасоў, пададзеных на ўчорашніх прэзілдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне , за Віктара Юшчанку прагаласавала 52% прыйшоўшых на выбары, за Віктара Януковіча – 44%. Яўка склала 77% выбаршчыкаў. Паводле кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны Сяргея Дубовіка сурьёзных парушэньняў падчас учорашняга поўторнага галасаваньня не было. За ходою выбараў сачылі 12 тысячаў назіральнікаў. Сёньня Віктар Юшчанка абвесьціў пра пачатак новай эпохі гісторыі Ўкраіны:"Сёньня мы пераварочваем старонку непавагі да чалавека, брэхні, цэнзуры і гвалту. Людзі, якія цягнулі краіну ў бездань, у гэтыя хвіліны адыходзяць у мінулае. І гэта калясальная заслуга ўсіх. Пачынаецца новая эпоха, новая эпоха новай вялікай дэмакратыі". Супернік Юшчанкі Віктар Януковіч сёньня расцаніў вынікі галасаваньня наступным чынам:"Калі такая перамога адбудзецца, гэта будзе той прыклад, калі ўлада заваёўваецца не дэмакратычным шляхам, а рэвалюцыйным , праз парушэньне законаў і Канстытуцыі".
XS
SM
MD
LG