Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UNESCO закансэрваваў статую Буды, разьбітую Талібанам


ПАРЫЖ. Фонд культуры ААН UNESCO абвясьціў, што закончыў двухгадовую працу па кансэрвацыі ўчастка Баміян у цэнтральным Аўганістане, дзе рэжым Талібану ў 2001 г. разбурыў старажытную гіганцкую статую Буды. Праект уключаў захаваньне парэшткаў статуі, абарончае пакрыцьцё парэшкаў фрэскі і навучаньне аўганскіх спэцыялістаў. Спэцыялісты UNESCO сьцьвердзілі, што, нягледзячы на незваротныя страты, выкліканыя вандалізмам Талібану, помнік захоўвае культурную і мастацкую вартасьць. Галоўным фундатарам працы зьяўлялася Японія, дзе будызм пераважае.
XS
SM
MD
LG