Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басьнійская Сэрбія не аддае злачынцаў


САРАЕВА. Пэдзі Эшдаўн, прадстаўнік ААН у Босьніі, сёньня паўтарыў, што кіраўніцтва Басьнійскай Сэрбскай рэспублікі павінныя прыкласьці болей намаганьняў па выдачы ваенных злачынцаў міжнароднай супольнасьці. Ад гэтага залежыць далучэньне Сэрбскай рэспублікі да эўраатлянтычнай супольнасьці. Кіраўнік эўрапейскіх міратворчых войскаў у Босьніі, брытанскі генэрал-маёр Дэвід Лэйкі заявіў, што басьнійская сэрбская армія апошнія 6 месяцаў хавае генэрала Ратка Младзіча – у падземным бункеры. Младзіч і палявы камандзір Радаван Караджыч -- двое галоўных падазраваных у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці. Тымчасам паліцыя басьнійскіх сэрбаў арыштавала аднаго з падазраваных у злачынствах, 57-гадовага Міраслава Весьціцу.
XS
SM
MD
LG