Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Фралоў выдаў кнігу “Куды ідзем, беларусы?”


Юры Дракахруст, Прага У маскоўскім выдавецтве "Референдум" накладам 30 тысяч асобнікаў выдадзеная кніга вядомага беларускага палітыка, былога парлямэнтарыя, генэрала Валерыя Фралова "Куды ідзем, беларусы?"

У выданьне ўвайшлі інтэрвію, дыялёгі й артыкулы, апублікаваныя ў беларускай пэрыёдыцы ў 2004 годзе.

У прадмове да кнігі аўтар адзначае, што выданьне зьяўляецца своеасаблівым пошукам "простых і дакладных адказаў на пытаньне, як жыць далей".

Сярод сяброў у сваім "пошуку ісьціны" ён называе паплечнікаў па парлямэнцкай групе "Рэспубліка" Ўладзімера Парфяновіча і Сяргея Скрабца, а таксама калегаў з руху "За годнае жыцьцё" Міхаіла Марыніча і Генадзя Грушавога, старшыню грамадзкай ініцыятывы "Рада беларускай інтэлігенцыі" Ўладзімера Коласа, праваабаронцу Тацяну Процьку, журналістку Сьвятлану Калінкіну, кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага і народную артыстку Беларусі Зінаіду Бандарэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG