БЕЛГРАД, Парлямэнт Сэрбіі ўхваліў закон, які надае роўныя правы і ільготы партызанам, якія падчас ІІ Сусьветнай вайны ваявалі як з боку камуністаў, гэтак і манархістаў. Улады лічаць, што закон паспрыяе нацыянальнаму замірэньню. Дагэтуль ільготы мелі толькі камуністычныя партызаны, што змагаліся пад кіраўніцтвам Іосіпа Броз Ціта. Цяпер тыя ж правы атрымаюць і г.зв. “чэтнікі”, якіх ачольваў Дражы Міхайлавіч, пакараны сьмерцю пасьля вайны камуністамі.