Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом расчараваны дзеяньнямі расейскіх уладаў адносна "Юкасу"


ВАШЫНГТОН. Белы дом расчараваны тым, як расейскія ўлады зладзілі продаж галоўнай часткі кампаніі “Юкас”—яе філіі “Юганскнафтагаз”. Прадстаўнік Белага дому Скот Маклелан сказаў, што Вашынгтон спадзяваўся на рашэньне, якое улічыла б і расейскае падаткавае заканадаўства, і інтарэсы інвэстараў “Юкаса”. Маклелан сказаў, што Злучаныя Штаты неаднаразова зьвярталіся да расейскага ўраду, гаворачы, што ўдзел уладаў у справе “Юкаса” можа напалохаць замежных інвэстараў. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін пасьля перамоваў зь нямецкім канцлерам сказаў у аўторак, што продаж “Юганскнафтагазу” адбыўся адпаведна расейскім законам. Прадпрыемства прадалі, каб вярнуць падаткі, ня сплочаныя “Юкасам”. Тым часам у самой кампаніі гавораць, што “Юкас” перасьледвалі паводле палітычных прычынаў.
XS
SM
MD
LG