БАГДАД. У сьвятых для мусульманаў гарадах Наджаф і Кэрбела выбухнулі аўтамабілі-бомбы. 62 чалавекі забіты і больш за 100 паранены. Выбухі адбыліся каля перапоўненых аўтобусных прыпынкаў. Шыіцкія клерыкальныя лідэры лічаць, што ваяўнікі хочуць узмацніць збройны гвалт, каб перашкодзіць заплянаваным на 30 студзеня выбарам. Шыіцкія лідэры заклікаюць да стрыманасьці, гаворачы, што грамадзянская вайна стане “пеклам”.
У шпіталі ў Наджафе паведамілі, што выбухам забіла 48 і параніла 90 чалавек. Тым часам у Кэрбеле 14 забітых і 30 параненых.