У Беларусі таксама ёсьць лямбарды. Аднак, большасьць беларусаў мае пра іх цьмянае ўяўленьне. Дасьведчаныя асобы тлумачаць гэта найперш абмежаванай колькасьцю гэтых установаў. Адшукаць іх можна хіба што ў буйных гарадах.
Па-другое, далёка ня ўсе грамадзяне карыстаюцца іхнымі паслугамі. Паводле неафіцыйнай статыстыкі, колькасьць наведнікаў ці, дакладней, кліентаў беларускіх лямбардаў – некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Як яны ставяцца да гэтых установаў? Вось тыповыя меркаваньні, якім падзяліліся са мной кліенты аднаго зь менскіх лямбардаў:
(Спадарыня Аляксандра: ) “Вельмі добра. Вось няма грошай – выпадак нейкі. Неабходны чалавеку грошы. Такое ж бывае. Чалавек здае рэч – даюць грошы на пэўны тэрмін. Месяц-два. Калі мы ня можам выкупіць, тады яны толькі прадаюць. Таму я лічу, што гэта вельмі правільна. Мы ж падпісваемся”.
(Спадарыня Галіна: ) “Лямбард – гэта крама. Ён насамрэч выгадны для людзей. Вось у мяне грошай, напрыклад, няма. А ёсьць залаты выраб. На некаторы час я пайшла і здала яго.Ну, вядома, потым даплаціла за паслугі”.
(Спадарыня Святлана: ) “Бывае, трэба грошы. А пазычыць няма дзе. Прыйшоў – заклаў на тыдзень, нейкія там капейкі заплаціў. Я лічу, што патрэбен лямбард”.
Ці можна назваць сацыяльны слой ці слаі насельніцтва, якія карыстаюцца паслугамі беларускіх лямбардаў? Кліентамі лямбардаў ёсьць некалькі сацыяльных катэгорыяў. Як ня дзіўна, але ці ня ў першую чаргу – гэта асобы працаздольнага ўзросту. Напрыклад, беспрацоўныя. Таксама й рабочыя, якім затрымліваюць заробкі. Ёсьць студэнты. Нарэшце, у лямбард па грашовыя пазыкі ідуць пэнсіянэры. Паводле майго апытаньня, многім зь іх цяперашніх пэнсіяў не хапае, каб аплаціць камунальныя паслугі, харчаваньне, лекі.
Прадстаўнікі ўсіх згаданых мной катэгорый, як правіла, рэгулярна, калі не штомесяц, то некалькі разоў на год наведваюць лямбарды, дзе закладваюць хатнія рэчы. Дарэчы, гэтыя рэчы, як прадугледжана правіламі лямбарднай дзейнасьці, кліенты мусяць затым выкупіць – з тым, каб мець магчымасьць паўторна прыйсьці ў лямбард.
Прыцягальнасьць лямбардаў, як вынікае з тлумачэньняў іхных кліентаў, у надзвычай простым мэханізьме атрыманьня пазыкі. Скажам, каб узяць у доўг грошай у сябра ці знаёмых, трэба, бывае, згубіць шмат часу на перамовы зь імі. У лямбардзе нікому нічога тлумачыць ня трэба. Дзьве-тры хвіліны афармленьня пазыкі – і грошы ў кішэні.
У заклад у беларускіх лямбардах бяруць розныя бытавыя рэчы. Кліенты нясуць сюды тэлевізары, магнітафоны, пыласосы, нават боты, пледы, футра, скураныя курткі й іншыя падобныя да гэтых тавары. Аднак усё ж не яны складаюць аснову лямбарднага асартымэнту.
Галоўны лямбардны тавар – золата. Дакладней, вырабы зь яго. Прычым цэны на золата лямбардам дыктуе дзяржава. Адзін грам золата, напрыклад, 375-й пробы прымаецца за дзевяць з паловай тысяч рублёў, а 900-й пробы– за дваццаць дзьве з паловай тысяч. Гэта, дарэчы, нашмат ніжэй за кошты такога ж золата ў выглядзе зьліткаў, якія праз Нацыянальны банк рэалізуе насельніцтву дзяржава. А зроблена гэта таму, што менавіта дзяржаве лямбард па заніжаных коштах мусіць рэалізоўваць золата, што засталося ня выкупленым кліентамі.