Абмежаваньне на ўвоз харчу найперш адчулі жыхары памежных беларуска-ўкраінскіх рэгіёнаў. Распавядае ўкраінка з гораду Шчорсу, якая назвалася Надзеяй:
(Надзея: ) “Нормы новыя — гэта Беларусь, Лукашэнка устанавіў: 5 кіляграмаў харчовых прадуктаў і ня болей. Вось я вазьму крыху і гандлюю імі на рынку Гомелю. За гэта забралі мяне і пасадзілі ў клетку. Я сказала: “Вы ня маеце права мяне трымаць”. Адпусьцілі!”
Украінцы сьцьвярджаюць, што абмежаваньне беларускім бокам увозу прадуктаў прымусіла іх прыстасоўвацца. У прыватнасьці, перадаваць перад мытным кантролем частку важкага сала таму, у каго тавар лягчэйшы. Гаворыць спадарыня Тацяна з Чарнігава:
(Тацяна:) “З Чарнігава едзем — 5 кіляграмаў можна ўвезьці ў Беларусь. Арэхаў, сала, мёду, каўбасаў. Раскідваем усё гэта на дзесяць чалавек”.
Украінскія грамадзяне вязуць на рынкі памежных беларускіх рэгіёнаў свае больш танныя харчы дзеля атрыманьня сякіх-такіх заробкаў. Беларусам гэта таксама выгадна. Яны могуць таней купіць ва ўкраінцаў тое ж сала, масла, тварог, каўбасы, цукеркі, грэцкія арэхі ды іншы харч.
(Натальля: ) “Украіна не прывязе — жэрці ня будзе чаго. Яны толькі нас і ратуюць. У магазінах такія цэны, што толькі паглядзіш і пойдзеш. Спытаць бы ў прэзыдэнта, як можна пражыць на гэтую пэнсію?” — кажа гомельская пэнсіянэрка Натальля Пятроўна, якая даўно прызвычаілася купляць больш танныя харчы ва ўкраінцаў.