Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы ставяцца да альтэрнатыўнай вайсковай службы?


Галіна Абакунчык, Менск Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адхіліла законапраект аб альтэрнатыўнай вайсковай службе, прапанаваны на разгляд парлямэнту яшчэ ў 1994 годзе. Супраць альтэрнатыўнай службы выступаюць таксама сілавыя ведамствы краіны, у тым ліку Міністэрства абароны. Паводле міністра Леаніда Мальцава, служба па-за межамі вайсковых частак можа пагражаць нацыянальнай бясьпецы краіны. Як да альтэрнатыўнай службы ставяцца цывільныя грамадзяне?

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да альтэрнатыўнай вайсковай службы?”

(Юнак: ) “Гэта цалкам прымальная альтэрнаьыва. Маладыя людзі змогуць дапамагчы ў грамадзкім жыцьці й бяз службы ў вайсковых частках”.

(Юначка: ) “Я вельмі добра стаўлюся да альтэрнатыўнай службы, бо маладыя людзі, якія ня хочуць служыць у войску, маюць магчымасьць пайсьці ў тыя ж самыя шпіталі й прайсьці службу там”.

(Спадар: ) “Калі па-чалавечы, дык гэта лепш, чым служыць у войску, калі цябе пашлюць у нейкую “гарачую кропку”, каб пасьля бацькі чакалі так званы груз дзьвесьце”.

(Спадар: ) “Я лічу, што гэта цудоўна: нейкія людзі ня хочуць браць зброю ў рукі, дык няхай тады даглядаюць хворых”.

(Спада: ) “Цяпер усё роўна лішнія людзі ў войску. Каму падабаецца — няхай служаць у альтэрнатыўным, а каму — няхай ідуць у звычайнае войска”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці мусіць быць у нас альтэрнатыва вайсковай службе?”

(Спадарыня: ) “Мусіць быць. Бо ёсьць такія юнакі, якіх лічаць белымі варонамі, і калі яны прыходзяць у вайсковае падразьдзяленьне, ім даводзіцца вельмі цяжка. І таму было б вельмі цудоўна, каб яны мелі магчымасьць адпрацаваць у тым жа самым шпіталі, ці ў прытулку, ці папрацаваць з маленькімі ў дзіцячым доме — гэтая праца не лягчэйшая за вайсковую службу”.

(Юнак: ) “Гэта вельмі добра мець выбар: хачу іду, а хачу — не іду”.

(Спадарыня: ) “Можа, больш адказнымі будуць гэтыя хлопцы, калі пойдуць служыць па кантракце. І гэта будзе лепш і для іх, і для краіны”.

(Спадар: ) “Калі чалавек ня хоча служыць, то ён можа зрабіць нешта карыснае для краіны ў іншай галіне. А служаць няхай тыя, у каго гэта лепш атрымліваецца. А калі за гэта яшчэ й будуць плаціць, дык увогуле цудоўна”.

(Спадар: ) “Беларусь мусіць мець прафэсійнае войска, але ж альтэрнатыўная служба немагчымая ў сёньняшніх умовах. База для выкананьня альтэрнатыўнай службы рыхтуецца вельмі кепска”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG