БРУСЭЛЬ. Кіраўнік структуры Эўразьвязу па барацьбе з тэрарызмам Хэйс дэ Фрыс паведаміў, што радыкальная моладзь Эўропы і арабскіх краінаў навучаецца ў лягерох ваяўнікоў у Іраку. Паводле дэ Фрыса, колькасьць такіх лягероў у Іраку можа вырасьці, у той час як у Аўганістане пасьля міжнароднай антытэрарыстычнай апэрацыі яна заўважна скарацілася. Дэ Фрыс лічыць, што для вырашэньня праблемы тэрарызму неабходнае ізраільска-палестынскае замірэньне, бо канфлікт выкарыстоўваецца экстрэмістамі, каб вэрбаваць маладых мусульманаў. “Пагроза тэрарыстычных актаў застаецца высокай ва ўсіх 25 краінах Эўразьвязу” – зазначыў дэ Фрыс.