КУВЭЙТ. Кувэйцкі прэм’ер-міністар шэйх Сабах аль-Ахмэд аль-Сабах сустрэўся сёньня з амэрыканскім міністрам абароны Дональдам Рамсфэльдам. Рамсфэльд ненадоўга спыніўся ў Кувэйце пасьля паездкі ў Аўганістан, дзе ён правёў перамовы з прэзыдэнтам Карзаем і сустрэўся з амэрыканскімі вайскоўцамі. У Кувэйце Рамсфэльд сказаў рэпарцёрам, што ЗША маюць патрэбу мець у Іраку адпаведную колькасьць войскаў, каб дапамагчы наблізіць краіну да дэмакратыі.
(Рамсфэльд:) “Што мы павінны зрабіць — гэта мець адпаведную колькасьць войскаў у Іраку, каб дапамагчы стварыць умовы там дзеля руху краіны ад дыктатуры да дэмакратыі і да такой краіны, якая суіснуе ў міры з яе суседзямі”.
Чакаецца, што Рамсфэльд пасьля Кувэйту наведае таксама Індыю.