Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры ўзламалі сайт “Праваабарончага альянсу”


Альгерд Невяроўскі, Менск Невядомыя хакеры ўзламалі 6 сьнежня сайт беларускай праваабарончай арганізацыі “Праваабарончы альянс” (www.belpa.org).

Яны заблякавалі доступ да ўсіх рэсурсаў старонкі гэтай праваабарончай арганізацыі і разьмясьцілі на сайце свой тэкст.

Некалькі дзён таму праўдападобна тымі ж людзьмі быў ўзламаны сайт і Аб’яднанай грамадзянскай партыі (www.ucpb.org). На партыйнай старонцы АГП у інтэрнэце зьмешчаны той жа тэкст, што й на сайце “Праваабарончага альянсу”.

Кіраўніца альянсу Людміла Гразнова падазрае, што ўзламаньне іх сайту, а таксама старонкі АГП ёсьць сплянаванай акцыяй з мэтай не дапусьціць у інтэрнэце распаўсюду свабоднай палітычнай і праваабарончай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG