“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год:
“Аб’ява арміям Паўночна-Заходняга фронту 25 лістапада 1914 году, гор. Варшава. У Штабы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і Галоўнакамандуючага арміямі паступілі ад бацькоў просьбы вярнуць ім дзяцей, якія зьбеглі на тэатар ваенных дзеяньняў. Гэтым аб’яўляецца, што ўсе асобы, якія ведаюць месцазнаходжаньне ніжэйзгаданых дзяцей, абавязаны перадаць такіх ці паказаць мясцовай паліцыі, каб скіраваць дзяцей на радзіму”.
“Звязда”, 1974 год:
“Камуністам лясгаса запомніўся партыйны сход, на якім крытыкавалі шафёра Уладзіміра Наважылава за парушэнні працоўнай дысцыпліны. Крытыка была справядлівай, абгрунтаванай. Кранулі Уладзіміра словы камуністаў, сяброў па рабоце. Задумаўся над сваімі паводзінамі. І тут, на сходзе, паабяцаў, што ў корані зменіць свае адносіны да працы… Не падвёў. Напярэдадні Дня работнікаў лесу сакратар партыйнай арганізацыі лясгаса паведаміў у райком партыі, што шафёр У.М.Наважылаў за тры гады і восем месяцаў справіўся з пяцігадовым заданнем па перавозцы грузаў”.
“Магілёўскія ведамасці”, 1994 год. Чытач Юры Зяленскі прапануе шляхі выйсьця Беларусі з крызісу:
“Забараніць мяняць рублі на даляры і пераводзіць інвэстыцыі за мяжу; Беларусь мусіць больш вырабляць лекаў і шакаляду і экспартаваць іх за мяжу; у рэспубліцы трэба пабудаваць шэраг гарадоў для Японіі, Кітаю і іншых капіталістычных краінаў у абмен на свабодныя эканамічныя зоны і лізінг, папутна будуць занятыя ў будаўніцтве нашыя беспрацоўныя, у якасьці платы за гэтыя гарады і памяшканьні для станкоў заплацяць нам абсталяваньнем; схаваную беспрацоўнасьць варта зрабіць адкрытай, а рабочую сілу, якая вызваліцца, накіраваць за мяжу на часовыя заробкі”.