Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне прайшоў рэфэрэндум


БУДАПЭШТ. У Вугоршчыне прайшоў рэфэрэндум у пытаньні наданьня грамадзянства этнічным вугорцам, што жывуць па-за межамі краіны. Паводле папярэдніх ацэнак, у ім узялі ўдзел менш за 40% насельніцтва. Паводле заканадаўства, рэфэрэндум лічыцца сапраўдным, калі ў ім прынялі ўдзел больш за 50% выбарцаў, ці прынамсі 25% далі адказ “так “ або “не”. Рэфэрэндум падзяліў вугорскае грамадзтва. Ягоныя прыхільнікі цьвердзяць, што наданьне грамадзянства аб’яднала б вугорцаў, што жывуць на тэрыторыі былой Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Праціўнікі лічаць, што гэта выклікала б буйнамаштабную іміграцыі вугорцаў з больш бедных краінаў, напрыклад, з Румыніі, дзе маецца вялікая вугорская меншыня. Усяго па-за межамі краіны жывуць каля 5 млн. вугорцаў, што складае прыкладна палову насельніцтва краіны. Вялікая дыяспара – вынік распаду Аўстра-Вугорскай імпэрыі пасьля Першай Сусьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG