САФІЯ. Кіраўнік АБСЭ, міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі заклікаў украінскія ўлады даць вольны доступ міжнародным назіральнікам у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў.
У баўгарскай сталіцы ў панядзелак адбудзецца нарада міністраў замежных спрваў краінаў АБСЭ, на якой будзе абмяркоўвацца пытаньне ўкраінскіх выбараў.
Пасі заклікаў 55 краінаў АБСЭ прыняць удзел у назіраньні за выбарамі ва Ўкраіне.