У 1940 годзе па загадзе палітбюро на чале са Сталіным, у Катыні, Харкаве, Медным і, магчыма іншых месцах, былі расстраляныя каля 22 тысячаў польскіх грамадзянаў, якія трапілі ў палон у выніку падзелу тэрыторыі тагачаснай Польшчы паміж Савецкім Саюзам і Нямеччынай.
Паўстагодзьдзя савецкія ўлады казалі, што палякаў забілі фашысты і толькі ў 1990 годзе Міхаіл Гарбачоў прызнаў, што гэта зрабілі супрацоўнікі НКВД.
Тады ж расейская пракуратура распачала сьледзтва ў гэтай справе, якое пасьля 14 гадоў было спыненае. Справа ў тым, што расейцы адмаўляюцца прызнаць Катынскую трагедыю генацыдам, а гэта значыць злачынствам, якое ня мае тэрміну даўніны.
Па-іншаму на гэта глядзяць у Варшаве. Гаворыць Леон Керэс, старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці – дзяржаўнага органу, які распачаў сьледзтва.
(Керэс: ) “Польскія ваеннапалонныя, якіх супрацоўнікі НКВД выбралі каб расстраляць, былі часткай інтэлектуальнай эліты польскага народу. Гэтых людзей зьліквідавалі фізычна, каб у будучыні яны не змаглі ўзяць удзел у адраджэньні польскай дзяржаўнасьці. Гэта было мэтанакіраванае зьнішчэньне часткі польскага народу – генацыд. Таксама ў разуменьні міжнародных канвэнцыяў”.
Яшчэ да пачатку ўласнага сьледзтва, былі знойдзеныя сьпісы большай часткі бальшавіцкіх ахвяраў. Надалей вядуцца пошукі прозьвішчаў і месцаў пахаваньня каля 7 тысячаў палякаў. Працягвае Леон Керэс.
(Керэс: ) “У 90-х гадох сталі вядомыя сьпісы палякаў, расстраляных у Заходняй Украіне. Гэта так званы “украінскі катынскі сьпіс”. Між тым дагэтуль не атрымалася знайсьці аналягічныя сьпісы вязьняў, якіх трымалі за кратамі ў Беларусі, а потым расстралялі. Гэта так званы “беларускі катынскі сьпіс”.
Раней супрацоўнікі Інстытуту нацыянальнай памяці казалі, што ў КГБ Беларусі ім адказалі, што сьпісы ў расейцаў. Між тым на Лубянцы палякам паведамілі, што калі сьпісы ёсьць, дык яны павінны быць у Менску.