У судзе падчас разгляду справы высьветлілася, што яшчэ ў пятніцу пракуратура папярэдзіла Іваноўскага, як лідэра “Гарадзенскага выбару”, за распаўсюджаныя ўлёткі з заклікам зьбірацца на плошчы Леніна. А ў суботу на яго быў складзены пратакол.
Суд устанавіў, што ўлётак Іваноўскі не распаўсюджваў, а пасьля прагляду стужкі стала зразумела, што ў акцыі ўдзелу таксама ня браў.
Тым ня менш, судзьдзя Вікторыя Кулакоўская інкрымінавала лідэру “Гарадзенскага выбару” заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Сам Зьміцер Іваноўскі ў судзе заявіў, што распаўсюджваў іншыя ўлёткі, у якіх быў заклік не зьбірацца на плошчы Леніна і паказаў іх судзьдзі. Аднак, гэтая акалічнасьць не была судом ўзятая пад увагу.
У панядзелак у Горадні на плошчы Леніна сабралася каля 60 прадпрымальнікаў, якія хацелі пратэставаць супраць прымусовага ўвядзеньня касавых апаратаў на рынках гораду. 15 прадстаўнікоў былі запрошаны на размову да старшыні гарвыканкаму, які адназначна сказаў, што не можа адмяніць прынятых урадам пастановаў. Па сутнасьці не атрымалася ні акцыі, ні размовы з гарадзкім кіраўніцтвам. Тым ня менш, лідэр “Гарадзенскага выбару” Зьміцер Іваноўскі асуджаны на 15 сутак.