(Нольтэ: ) “Па-першае, я застаюся пад вялікім уражаньнем ад таго, што зараз адбываецца ва Ўкраіне. Гэта дакладны знак таго, што ў людзей вельмі высокая грамадзянская і палітычная сьвядомасьць. У ўкраінцаў моцныя арганізацыйныя структуры, ім ўдалося мабілізаваць сотні тысячаў людзей. І ня толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадох, жыхары якіх выразна артыкулююць свае патрабаваньні.
Калі гэта параўноўваць зь Беларусьсю, тут таксама пасьля апошніх выбараў ладзіліся акцыі пратэсту ў зьвязку з фальшаваньнямі на выбарах. Аднак стан арганізацыйнай ці мабілізацыйнай сілы, на жаль, значна больш нізкі. Палітычныя партыі ў Беларусі пакуль ня здолелі распрацаваць падобнай стратэгіі”.
(Карэспандэнтка: ) “Якім чынам тое, што адбываецца ва Ўкраіне можа паўплываць на беларускую сытуацыю? Неаднойчы здаралася так, што ўвага міжнароднага супольніцтва да апошняй дыктатуры Эўропы істотна зьніжалася на тле іншых – больш драматычных ці яскравых міжнародных падзеяў. Так было пасьля 11 верасьня 2001, пасьля Бэслану і гэтак далей. Ці не атрымаецца, што Беларусь ізноў апынецца па-за фокусам эўрапейскай палітыкі?”
(Нольтэ: ) “Я сама спадзяюся на тое, што падзеі ва Ўкраіне стануць сыгналам для тых краінаў, дзе выбары не зьяўляюцца ні свабоднымі, ні празрыстымі, дзе назіраюцца фальшаваньні ў часе падліку галасоў; што яны стануць сапраўдным імпульсам для дыскусіяў адносна далейшага шляху. Што да пазыцыі Эўразьвязу, то ягоныя краіны-сябры мусяць быць адказнымі за тое, каб Беларусь не была забытай на тле ўкраінскіх падзеяў.
Я ведаю з уласнага досьведу, што Эўропа па-ранейшаму зь цікавасьцю назірае за Беларусьсю. Напрыканцы тыдня ў Вільні адбудзецца мерапрыемства з удзелам высокіх палітычных і грамадзкіх дзеячаў Эўропы, якое будзе прысьвечана як Украіне, так і Беларусі.
Нашая фракцыя ХДС/ХСС будзе надалей выносіць беларускае пытаньне на парадак дня Бундэстагу. Зараз мы рыхтуем праект новай рэзалюцыі па Беларусі, які, як мы спадзяемся, будзе падтрыманы іншымі фракцыямі, у тым ліку на ўзроўні ўраду. Я сама рыхтую парлямэнцкі запыт да нашага ўраду з тым, каб даведацца, якую ролю адыграла Беларусь на саміце Эўразьвяз-Расея. Задачы нашых палітыкаў, каб ніводная краіна-суседка Эўрапейскага Зьвязу не апынулася па-за нашай увагай, нават у тым выпадку, калі ўся ўвага зьвернутая ў бок Украіны”.