ВАШЫНГТОН. ЗША закрылі амбасаду ў Македоніі і заклікалі ўсіх грамадзян ЗША пазьбягаць дзяржаўных установаў у гэтай краіне у сувязі з патэнцыйнай пагрозай. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў, што амбасада застанецца закрытаю да адмысловага распараджэньня. Баўчэр адмовіўся ўдакладніць характар пагрозы.