АМАН. Кароль Ярданіі Абдула сёньня пазбавіў свайго брата, прынца Гамзэха аль-Гусэйна, тытулу спадчыннага прынца. Паводле караля, ён прыняў рашэньне, каб даць брату магчымасьць займаць іншыя дзяржаўныя пасады , што было б немагчыма для спадчыннага прынца. Кароль падкрэсьліў, што гэты тытул надаваў больш пашаны, чым рэальнай улады. Прынц Гамзэх – сын караля Гусэйна і ягонай чацьвёртай жонкі каралевы Нур, амэрыканкі з паходжаньня.