Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран касуе патрабаваньне пакінуць 20 цэнтрыфугаў па ўзбагачэньню ўрану


ВЕНА. Іран, відаць, адмовіцца ад свайго патрабаваньня пакінуць за сабою права ўзбагачаць уран – паведамляюць заходнія дыпляматы зь Вены, дзе ідуць перамовы паміж дэлегацыямі Ірану і Эўразьвязу. Тэгеран дамагаўся зьменаў у папярэднім пагадненьні з ЭЗ аб умовах згортваньня свае ядравае праграмы – жадаў захаваць 20 установак па ўзбагачэньню ўрану. Аднак сёньня Іран накіраваў МАГАТЭ заяву, у якой скасаваў гэтае патрабаваньне. Раней прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Ірану Хамід Рэза Азэфі заяўляў, што Іран не хвалюе пагроза санкцыяў ААН. Міжнародная Агенцыя па ядравай энэргіі заўтра аднаўляе паседжаньне Рады дырэктараў у справе Іранскай ядравай праграмы.
XS
SM
MD
LG