25 лістапада ў Беларусі традыцыйна адзначалі Івана Міласьцівага. Як заўважае этнограф Уладзімер Васілевіч, ва ўгоду гэтаму сьвятому ў гэты дзень на Палесьсі стараліся з кім-небудзь хоць чымсьці падзяліцца, што маеш – пазычыць, падараваць.
25 лістапада 1920 году працягваецца разгортваньне Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня. У гэты дзень у мястэчку Семежава, куды пераехала Рада паўстанцаў, на цэнтральным пляцы праходзіць парад беларускіх аддзелаў. Праз два дні яны ўступяць у бой з бальшавікамі.
25 лістапада 1714 году пад Наваградкам нарадзіўся беларускі архітэктар Тамаш Жаброўскі. Ён вучыўся ў Вільні, Вене і Празе, працаваў выкладчыкам у Полацку. Сярод ягоных працаў: касьцёл у Бабруйску і калегіюм у Жодзішках на Смаргоншчыне, а таксама касьцёлы і калегіюмы ў Вільні і Полацку.
28 лістапада 1884 году нарадзіўся беларускі пэйзажыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Уладзімер Кудрэвіч. А 28 лістапада 1908 году прыйшоў на сьвет яшчэ адзін мастак – Анатоль Волкаў, які найбольш вядомы сваімі ілюстрацыямі да клясыкі беларускае літаратуры і сатырычнымі малюнкамі ў часопісе “Вожык”.
Сярод знакамітых людзей сьвету, што нарадзіліся 25 лістапада ў розныя гады, згадаем сёньня гішпанскага драматурга і паэта Лопэ дэ Вэгу, нямецкага інжынэра і прамыслоўца Карла Бэнца, які стварыў першы аўтамабіль, ды чылійскага дыктатара Аўгуста Піначэта.
А яшчэ дзень 25 лістапада ўвайшоў у сусьветную гісторыю наступнымі падзеямі. У 1794 годзе параненага лідэра антырасейскага паўстаньня на землях Рэчы Паспалітай Тадэвуша Касьцюшку дастаўляюць у Пецярбург. Каля двух гадоў ён правядзе ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, а пасьля вызваленьня выедзе ў ЗША.
У 1867 годзе швэдзкі вынаходнік Альфрэд Нобэль патэнтуе сваю галоўную прыдумку – дынаміт.
У 1970 годзе робіць сабе гаракіры культавы пісьменьнік сучаснасьці і адзін з найбольш вядомых літаратараў пасьляваеннай Японіі Юкіа Місіма.
А 25 лістапада 2000 году галяндзкі парлямэнт упершыню ў сьвеце легалізуе эўтаназію – штучнае ўмярцьвеньне невылечна хворых людзей.