ВАШЫНГТОН. Чатыры ўкраінскія дыпляматы, якія працуюць у амбасадзе Ўкраіны ў Злучаных Штатах, абвінавацілі ўрад у зьнявазе меркаваньня народу. У сваёй заяве дыпляматы гавораць, што выбарцам ува Ўкраіне пагражалі, адбываліся масавыя парушэньні й фальшаваньне вынікаў выбараў. Дыпляматы заявілі, што яны патрабуюць, каб вынікі выбараў адлюстроўвалі сапраўдную волю народу.