У студзені 1960-га Освальд прыехаў у СССР без асаблівых складанасьцяў. Савецкае кіраўніцтва вызначыла, што ён павінен пасяліцца ў Менску. Чаму менавіта ў сталіцы Беларусі? Адзін з адказаў – кампэтэнтныя органы дэманстравалі пэўны недавер да амэрыканца: хай жыве далей ад Масквы.
Зь іншага боку, у Менску Освальд атрымаў прывілеі, пра якія і марыць не маглі звычайныя менчукі. Яму далі 5 тысячаў рублёў на кішэнныя выдаткі, ён амаль нічога не плаціў за кватэру. Але пасьля першага ж месяцу працы на менскім радыёзаводзе Лі Харві ў сваім дзёньніку піша, што праца надакучыла сваёй манатоннасьцю, а грошай няма на што траціць: ні начных клюбаў, ні боўлінгу; адпачыць няма дзе – толькі танцы.
Вячаслаў Цімафееў, супрацоўнік аддзелу кадраў цяперашняга заводу “Гарызонт” – адзін зь нямногіх, хто яшчэ памятае Освальда. Узгадвае, што Освальд блізка сябраваў з калегам па працы Паўлам Галавачовым, які і пазнаёміў Освальда з будучай жонкай.
(Цімафееў: ) “Гэта быў ягоны вялікі сябра. Яны сябравалі, разам гулялі, і ў кавярні пазнаёміліся з Марынай Прусаковай. Ды што казаць – справа маладая…Але нікога з тых, хто працаваў зь ім раней, у нас ужо не засталося”.
Праз год жыцьця ў Менску, напярэдадні знаёмства з Марынай, Освальд піша ліст у амэрыканскую амбасаду: рашэньне прыехаць у Саюз было памылковае, хачу вярнуцца ў ЗША. Але ад’езд адтэрміноўваецца на паўтара гады. Прычынай – усё тая ж Марына Прусакова.
Яна зьявілася ў Менску незадоўга да Освальда. Дагэтуль жыла ў Ленінградзе, а калі памерла маці, уцякла ад айчыма ў Менск да цёткі Валі. Валянціна і Ільля Прусаковы прынялі пляменьніцу з радасьцю: сваіх дзяцей не было, і зьяўленьне Марыны называлі боскім падарункам. Тры гады таму Валянціна Прусакова, якая фактычна замяніла Марыне маці, памерла. Зь ёй я размаўляў за некалькі дзён да сьмерці.
(Прусакова: ) “Натуральна, сюды яна больш ня вернецца, у яе там шэсьць унукаў – пяць хлопчыкаў і дзяўчынка. Марына, безумоўна, прывыкла да Амэрыкі, ніхто яе асабліва зараз не турбуе. І мне яна сказала: “Цёця Валя, я перажыла вельмі шмат, а зараз жыву сваім жыцьцём: у мяне дзеці, унукі, і я прысьвяціла сябе ім”. Пра Аліка – амаль поўнае маўчаньне”.
Алікам ў Менску называлі Освальда практычна ўсе. І многія з тых, каму давялося пазнаёміцца з Освальдамі, дагэтуль узгадваюць эфэктную маладую пару толькі добрымі словамі. Спадарыня Вольга зараз на пэнсіі, а на пачатку 60-ых працавала ў аптэцы 3-га клінічнага шпіталю разам з Марынай.
(Спадарыня Вольга: ) “Так, яна працавала яшчэ пры мне. Ставіліся да яе вельмі прыязна: заўсёды “Марына-Марыначка”. І муж ейны, Освальд, заходзіў, гэтаксама ўсім падабаўся. Ня ведаю, як і што было там, у Амэрыцы, а тут ён добры чалавек быў. Але вось лёс: каб жылі дагэтуль разам – гэта як цудоўна было б! А так ад’ехалі на пагібель. Пасьля таго нічога пра іх ня ведала, толькі чуткі ўсялякія – маўляў, забіў прэзыдэнта… Быў, дык і прызналі, што мог нешта ўчыніць. А насамрэч нехта “укакошыў”, а на яго звалілі”.
Практычна ніводны чалавек, хто быў знаёмы з Освальдам у Менску, ня верыць, што ён мог забіць амэрыканскага прэзыдэнта. І таму што меў характар не забойцы, і таму, як апавядаюць, кпіў з Хрушчова, а пра Кэнэдзі гаварыў толькі з павагаю. Вось што ўзгадвае сяброўка сям’і Освальдаў Тамара Санкоўская:
(Санкоўская: ) “Ён яшчэ чаму хацеў ад’ехаць у Амэрыку? Гаварыў так: “Калі ў мяне ў Савецкім Саюзе народзіцца сын, то ён ніколі ня здолее стаць прэзыдэнтам ЗША”. І гэта таксама сьведчыць аб тым, што маладосьць брала сваё. Але ўсе мы, хто ведаў яго, ніводнай хвіліны не сумняваліся: ён да забойства Кэнэдзі дачыненьня ня мае хоць бы таму, што быў вельмі легкадумны для такога ўчынку. Натуральна, ён ахвяра”.
Тры гады таму, даведаўшыся пра цяжкую хваробу сваёй менскай цёткі, Марына з дачкой Джун, якая ў 1962 годзе нарадзілася ў Менску, прыехалі ў Беларусь: жылі інкогніта, ні зь кім не сустракаліся, даглядаючы за Валянцінай Гур’еўнай. А потым, пасьля сьмерці дарагога чалавека, адляцелі. І гэты ад’езд Марыны Прусаковай-Освальд зь Беларусі, напэўна, ужо канчатковы: пасьля сьмерці любай цёткі Марыну зь Менскам ужо больш нічога не зьвязвае.