КЁЛЬН. Каля 20 тыс. чалавек выйшлі на вуліцы Кёльна са сьцягамі Нямеччыны й Турцыі, каб пратэставаць супраць гвалту у імя ісламу. Марш, арганізаваны Турэцкім Ісламскім Зьвязам, стартаваў з двух кропак – ад мячэці і катэдральнага сабору і прайшоў без здарэньняў.