Лідэры арганізацыяў “Маладыя кансэрватары” й “Маладыя дэмакраты”, зьвязаныя з партыямі “Грамадзянская плятформа” й “Закон і справядлівасьць”, скрытыкавалі заўвагі некаторых палітычных сілаў аб тым, што польскія ўнівэрсытэты не настолькі заможныя, каб прапаноўваць бясплатную адукацыю замежнікам.
“Такія выказваньні скіраваныя да найбольш нізкіх шавіністычных інстынктаў. Насамрэч, Польшча вельмі зацікаўленая ў стабілізацыі палітычнай абстаноўкі ў Беларусі, якая палягае на ўвядзеньні прынцыпаў дэмакратыі й паразе рэжыму Лукашэнкі”, заявіў лідэр “Маладых кансэрватараў” Шымон Шынкоўскі.
Пасьля закрыцьця ЭГУ ўрад Польшчы заявіў аб гатоўнасьці дапамагчы беларускім студэнтам, каб яны маглі працягваць адукацыю. Польскае міністэрства адукацыі запрапанавала бясплатныя месцы ў польскіх унівэрсытэтах тым зь іх, хто зможа самастойна сябе ўтрымліваць.
На сёньняшні дзень з адпаведнымі заявамі ў міністэрства зьвярнуліся 13 былых студэнтаў ЭГУ.