Яшчэ ўчора нічога не паказвала на тое, што “Новыя калыханкі” могуць быць забароненыя. Аднак у 21.45, як было анансавана, на экране зьявіліся не артысты ў масках з доўгімі бутафорскімі насамі, а бягучы радок: “Выхад праграмы адтэрміноўваецца, пра час будзе паведамлена дадаткова”. Яшчэ ў сярэдзіне дня я тэлефанаваў у рэдакцыю Першага музычнага каналу, і складальніца праграмаў Алена пацьвердзіла: “Новыя калыханкі” стаяць у раскладзе ня толькі на ўвесь тыдзень, а і на наступны год.
(Алена: ) “Так, у 21.45 выйдзе першая перадача. Яна будзе выходзіць штодня, апроч выходных, да 7 студзеня. Артысты ўжо былі ў нашым эфіры некалькі гадоў таму, але гэта будзе зусім іншая перадача, і мы ўсе спадзяемся на яе высокі рэйтынг”.
Прыблізна ў той жа час прадусар гурту “Ляпіс Трубецкой” і іншых праектаў з удзелам “Сашы і Сірожы” Яўген Калмыкоў хваляваньняў наконт магчымых захадаў з боку кіраўніцтва Першага музычнага каналу не хаваў. Праўда, казаў пра гэта яшчэ досыць загадкава і збольшага намёкамі.
(Калмыкоў: ) “Ведаеце, у мяне для вас, магчыма, будзе пэўная інфармацыя – шчыра кажу. Менавіта з гэтай нагоды... Але ўсё павінна высьветліцца ўвечары, і можа якраз для вашага радыё будзе добрая тэма. Толькі вы ўключыце і паглядзіце – будзе перадача ці не. І тады будзе тэма”.
Як і прадбачыў спадар Калмыкоў, “Саша і Сірожа” ў акрэсьлены час у эфіры Першага музычнага так і не зьявіліся. Што паслужыла да гэтага падставай – сказаць пакуль цяжка. Пра гэта Яўген Калмыкоў паабяцаў расказаць сёньня.
Падобна, што нешчасьлівы лёс суправаджае “Сашу і Сірожу” ад пачатку. Прынамсі, нідзе яны доўга не затрымліваліся. Некалькі гадоў таму “Саша і Сірожа” ўпершыню зьявіліся на згаданым Першым музычным канале з праграмай “Калыханка”, адразу ж сабраўшы вялікую глядацкую аўдыторыю. Аднак паступовы пераход да палітычнай сатыры, немагчымасьць адказных асобаў адсачыць зьмест сцэнарных тэкстаў, бо ў дыялёгах герояў важным момантам аказаўся элемэнт імправізацыі, і асабліва мова-трасянка, якая моцна нагадвала некаторых рэальных герояў, сталіся падставай да вандровак па розных рэдакцыях.
У актыве Сашы і Сірожы – радыёсэрыял “Опэра для гультаёў” на “Альфа-радыё”, коміксы для газэты “Прессбол”, тэлеперадача “Дастань зорку” на Беларускім тэлебачаньні. Пасьля таго як дуэту фактычна забаранілі зьяўляцца ў беларускім тэлеэфіры, яны прапанавалі свае паслугі ўкраінскім ды расейскім мас-мэдыям. Больш за год іх праграмы выходзілі на “Народным радыё” і “Проста радыё” ва Ўкраіне; гэтаксама плённым аказалася супрацоўніцтва на анімацыйнай ніве з расейскім тэлевядучым Дзьмітрыем Дзібровым. Аднак, як выказаўся “Саша” Аляксей Хацкевіч, заўсёды хацелася дадому. І вось такая магчымасьць быццам здарылася.
Першай тэмай, якую мелася ўзьняць перадача – “што такое папса і чаму ёй трэба забараніць размнажацца”. Магчыма, хтосьці палічыў, што для эфіру музычнага каналу гэта занадта радыкальная канстатацыя. А можа зноў кагосьці напужалі нейкія аналёгіі.