Вярхоўны Суд Беларусі не задаволіў скаргу заснавальнікаў Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімера Навасяда, Сяргея Казлоўскага і Аляксандра Мельнікава, якія лічылі, што Міністэрства юстыцыі нематывавана адмовіла партыі ў рэгістрацыі. Лідэр незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Навасяд пракамэнтаваў рашэньне суду:
(Навасяд: ) “Я быў бы вельмі зьдзіўлены, калі б адбылося наадварот, калі б наша скарга ў Вярхоўны суд была б вырашана станоўчым чынам. Нічога нам не застаецца, як празь некаторы час паўтарыць тую ж самую працэдуру. Неабходна рабіць крокі ў справе стварэньня грамадзянскай супольнасьці. Таму неабходна даказваць легальна праз інстытуты, якія інуюць у Беларусі, магчымасьць грамадзянаў мець партыю, мець грамадзкія аб’яднаньні, празь якія ўдзельнічаць у грамадзянскіх справах у Беларусі”.
Міністэрства юстыцыі ўжо двойчы адмаўляла партыі ў рэгістрацыі, спасылаючыся на тое, што быў парушаны парадак стварэньня партыі й шэраг устаноўчых дакумэнтаў утрымліваў несапраўдныя звесткі. Паводле Ўладзімера Навасяда, партыя, якую ён спрабуе стварыць, — лібэральнага кірунку. У яе хочуць увайсьці ў асноўным сябры моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскі форум”, якое ўзначальвае Ўладзімер Навасяд.