ПАРЫЖ. З Парыжу працягваюць паступаць супярэчлівыя паведамленьні аб стане здароўя кіраўніка палестынскае аўтаноміі Ясіра Арафата. Учора палестынскія прадстаўнікі абвесьцілі, што Арафат у коме. Сёньня ізраільская газэта “Джэдыёт ахранот” са спасылкаю на палестынскія крыніцы паведаміла, што Арафат выйшаў з комы. Прадстаўнік палестынскае аўтаноміі Фарук Кадумі заявіў:
(Кадумі:) – Ясір Арафат адчувае сябе нармальна, сле лячэньне, верагодна, зойме некаторы час. Уся інфармацыя, якая зыходзіць ад кагосьці, апрача лекараў Арафата, ня вартая даверу. Мы не ўпаўнаважвалі нікога даваць мэдычную інфармацыю аб стане Арафата – за выключэньнем групы мэдыкаў. Тым часам прадстаўнік групы лекараў Крыстыян Эстрыпо заявіў:
(Эстрыпо:) – Стан здароўя Арафата не палепшыўся. Яго варта лічыць стабільным – калі параўнаць з дадзенымі апошняга бюлетэня ягонага здароўя.
Цягам 60 дзён пасьля сьмерці Арафата павінныя быць праведзеныя выбары новага кіраўніка Палестынскае аўтаноміі. Прадстаўнікі аўтаноміі вядуць дыскусію аб месцы пахаваньня Арафата. Сам Арафат выказаў жаданьне ляжаць каля Ерусалімскай мячэці, але ізраільскі ўрад не пагаджаецца, прапануючы пахаваць Ясіра Арафата ў сэктары Газа.