АМСТЭРДАМ. Пракуратура Галяндыі афіцыйна абвінаваціла галяндзкага грамадзяніна мараканскага паходжаньня ў забойстве кінарэжысэра Тэо ван Гога. Рэжысэр, вядомы сваім крытычным стаўленьнем да ісламу, быў забіты нажом у аўторак. Пракурор Лео дэ Віт сказаў, што 26-гадовы мужчына будзе таксама абвінавачаны ў прыналежнасьці да тэрарыстычнай групоўкі, у спробе забойства паліцыянта і выпадковага сьведкі, а таксама ў спробе замаху супраць вядомага дэпутата парлямэнту Аяна Гіршы Алі.