Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадцы Арафата абвяргаюць інфармацыю, што ён у коме


ПАРЫЖ. Дарадцы Ясіра Арафата абвяргаюць інфармацыю пра тое, што цягам апошніх 24-х гадзінаў палестынскі лідэр быў у непрытомным стане. Галоўны дарадца Набаіль Абу Рдэйні заявіў, што Арафат знаходзіцца пад сталым кантролем лекараў, бо дагэтуль ня скончанае ягонае абсьледаваньне і ня вызначаны канчатковы дыягназ. (Рдэйні) “Прэзыдэнт Арафат не знаходзіцца ў стане комы – ўсё што вы чулі, гэта беспадстаўныя чуткі. Ён знаходзіцца цяпер ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі, бо ягоныя лекары вырашылі ўчора, што бяз гэтага немагчыма працягваць абсьледаваньне”
XS
SM
MD
LG