Сёньня праваслаўныя беларусы ўшаноўваюць абраз Казанскае Божае Маці. “Да Казанскай – не зіма, пасьля Казанскай – ня восень”, казалі нашыя продкі. У такі дзень звычайна не выбіраліся ў далёкі шлях, а дождж лічылі прыкметаю хуткіх маразоў.
Ва Ўкраіне сёньня афіцыйна адзначаюць Дзень памежніка. Для нас гэта нагода ўспомніць пра тое, што мяжа Беларусі з Украінай складае больш за тысячу кілямэтраў – столькі сама, колькі й беларуска-расейская мяжа. А, апроч Украіны і Расеі, Беларусь мяжуе яшчэ з Латвіяй, Літвой і Польшчай.
4 лістапада 1863 году расейскія вайскоўцы схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ураджэнец Менску Аскерка скончыў Сьвіслацкую гімназію і Маскоўскі ўнівэрсытэт, вывучыўся на лекара і працаваў у Магілёве. Ад пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага ўступіў у шыхты ваяроў. У Менскай губэрні Міхал Аскерка ствараў уласную паўстанцкую адміністрацыю, якая мусіла замяніць расейскую каляніяльную ўладу. Аднак быў схоплены і расстраляны ў Магілёве.
Рэпрэсіі супраць беларускае інтэлігенцыі адбываліся і ў такі самы дзень 1937 году. У прыватнасьці, 4 лістапада быў расстраляны сасланы перад тым у Башкірыю Аляксандар Вальковiч, таксама мянчук, сябра Беларускай партыі эсэраў, які быў прадстаўніком БНР пры ўрадзе Грузіі, а пасьля – міністрам фінансаў БНР. У той самы дзень, 4 лістапада 1937 году, савецкія карныя органы другі раз арыштавалі клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры месяцы ва ўзросьце 44-х гадоў Гарэцкі будзе расстраляны.
Сёньняшні дзень лічыцца днём стварэньня ЮНЭСКА. Гэтую абрэвіятуру ведае кожны, а расшыфроўваецца яна наступным чынам -- United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization – Арганізацыя Аб’яднаных нацыяў у справе адукацыі, навукі і культуры. Сябрамі ЮНЭСКА зьяўляюцца каля двухсот краінаў сьвету. Акурат 4 лістапада 1946 году ўступіў у сілу статут гэтае арганізацыі.
Сярод знакамітых людзей, што прыйшлі на сьвет 4 лістапада ў розныя гады, згадаем сёньня беларускіх пісьменьнікаў Арцёма Вярыгу-Дарэўскага й Цішку Гартнага.