Кажуць так: “Дзяды бароняць ад бяды”. Перад памінальным днём людзі даглядаюць родныя магілы.
(Спадарыня: ) “Тут мая бабуля пахаваная. Шкадавала мяне... Пакрыўдзіць хто, да яе бегла”.
(Хлопчык: ) “Дзед даўно памёр. Я яго ня бачыў. Хто памёр, той – на небе й глядзяць на нас”.
(Спадар: ) “Мой бацька тут ляжыць. Да старасьці дажыў, а што ён добрае бачыў?! Высланы быў... Гараваў. Жыў, баючыся галавы падняць.Так мне крыўдна за яго! Ды й за сябе. Гэты страх – у генах”.
“Ня бойся мёртвых, бойся жывых”, – вучыць народная мудрасьць.
(Хатэнка: ) “Зь ляску насупраць могілак сталі выскокваць людзі й біць дубінкамі. Асташонак... Яго пабілі моцна. Марачкіну вока пашкодзілі, яно плыло. Баяліся, будзе сьляпы”.
Антаніна Хатэнка згадвае падзеі 1988 году.
(Хатэнка: ) “Шмат людзей было ў белым, ня ўсе разумелі для чаго... Проста белая плынь ішла. Памятаю, мы зь Зянонам заплакалі”.
30 кастрычніка 1988 году людзі ішлі на Маскоўскія могілкі.
На першае агульнанароднае памінаньне продкаў. Дазволіць акцыю прасілі Фонд культуры й таварыства літаратараў “Тутэйшыя”. А ішлі пешкі, бо мэтро, быццам бы па тэхнічных прычынах, да апошняе станцыі пасажыраў не давозіла. Успамінае спадарыня Ірына.
(Ірына: ) “Быў страх, што ніхто не прыйдзе. Што зьбярэцца мала народу. Такую прапаганду раскруцілі напярэдадні! Так запалохвалі! Убачылі, што людзей шмат, на душы павесялела. Мне няважна было, хто арганізоўваў тыя Дзяды. Якія людзі, якія сілы. Гэта было аднаўленьне традыцыі, самасьвядомасьці”.
Ірына працавала ў музэі гісторыі беларускае літаратуры. Там рыхтавалі выставу “Покліч”, прысьвечаную літаратурнаму працэсу 20-30-х гадоў.
(Ірына: ) “Рэпрэсаваныя пісьменьнікі. Колькі мы ўсяго наслухаліся ад удоваў. Мы ўсё ўжо ведалі. Таму можа і ішла, што ведала”.
У музэі ня мелі на мэце паказаць маштаб зьнішчэньня беларускае інтэлігенцыі. Проста 20-я й асабліва 30-я гады былі белаю плямаю, і выстава “Покліч” мусіла запоўніць гэты прагал. Супрацоўнікі шукалі матэрыялы й знаходзілі ў архівах сьпісы канфіскаваных рэчаў, пратаколы допытаў... Год сьмерці для многіх пісьменьнікаў – 1937. Дзе пахаваныя – невядома.
За год да падзеяў на Маскоўскіх могілках моладзевыя арганізацыі “Тутэйшыя” й “Талака” адзначалі Дзяды каля помніка Янку Купалу. Расказвае Сяргей Вітушка.
(Вітушка: ) “Гэта былі дрымучыя савецкія часы, патыхала крамолай. Яшчэ пра Курапаты нічога не было вядома. Але ўжо ведалі рэпрэсаваных паэтаў. Быў сьпіс. Патрабавалі рэабілітаваць”.
Першая хваля беларускага нацыянальнага адраджэньня пачалася зь філяматаў і філарэтаў, якія зьвярнуліся да вытокаў, да фальклёру. Паэму “Дзяды” Адам Міцкевіч заснаваў на архаічным кульце памінаньня продкаў. На Дзяды адбываецца дыялёг двух сьветаў. У адной з частак Гусьляр выклікае душы здраднікаў, зь іх віны расправіліся з філяматамі. Яны мучацца на тым сьвеце. Памерлыя папярэджваюць жывых...
Царызм расправіўся зь першаю хваляю адраджэнцаў. Захлынулася й наступная...
У 1980-х у Плябані на Меншчыне моладзь узяла пад апеку месца пахаваньня паўстанцаў 1863 году.
(Вітушка: ) “Атрымалася пераемнасьць пакаленьняў. Каханоўскі й мастакі – Купава ды іншыя – першыя знайшлі тое месца. Паставілі вялізны валун. Скульптар Шатэрнік падрыхтаваў бронзавую табліцу. Сьвідравалі дзіркі, мацавалі...”
Тым часам высьпявалі пытаньні. Пра мову, пра гісторыю. Пра былую славу й гонар... Гучалі імёны – Кастусь Каліноўскі, браты Луцкевічы, Ластоўскі, Ларыса Геніюш... Ахвяраў апошніх, сталінскіх, расправаў яшчэ памяталі жывымі. Гаворыць Зянон Пазьняк.
(Пазьняк: ) “Адраджэньне трэцяе пачалося з Курапатаў. Памяць пра генацыд узрушыла народ. Памяць пра генацыд павяла тысячы людзей. І там было пасьвячэньне беларускай справе. Мартыралёг – памяць пра пакуты падняла народ”.
Мартыралёг – сьпіс закатаваных, зьнішчаных бязь віны, закапаных у безыменных агульных магілах... Нават ня дужа разумеючы чаму ў белым і чаму зь белымі кветкамі, людзі ў 1988-м пайшлі на Маскоўскія могілкі.
(Вітушка: ) “Кожную сям’ю зачапіла гэта. Адкрылася тое, што кожны знаў, але гаварыў шэптам. Гэта была праўда. Людзі ішлі да гэтае праўды дакрануцца”.
(Хатэнка: ) “Людзі ідуць, ідуць... І раптам, пад’яжджаюць машыны, з гэтых машын узброеныя людзі выскокваюць і пачынаюць хапаць. Труцяць газам. Стала есьці вочы й перакрыла дыханьне”.
Просячы дазволу, арганізатары згадвалі прозьвішчы й Уладзімера Караткевіча, й Пятра Машэрава, пахаваных там, на Маскоўскіх могілках. Але апынуліся перад замкнёнаю брамаю.
(Пазьняк: ) “Курапаты былі як выбух атамнай бомбы. І таму Дзяды мелі такі характар. Паварот да нацыянальнага адраджэньня, ушанаваньне памяці продкаў і прызнаньне справядлівасьці. Камуністы КДБ цудоўна разумелі, што гэта абазначае. І паставілі задачу ўсё зглуміць. Хацелі пусьціць кроў і зваліць на Народны фронт і беларускія нацыянальныя сілы”.
19 кастрычніка на прадстаўнічым сходзе стваралася грамадзкая арганізацыя “Мартыралёг” па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. І, як гром зь яснага неба, прагучала там для прадстаўнікоў улады прапанова аб стварэньні Беларускага народнага фронту. Траціна іхных галасоў “супраць” тады нічога ўжо не вырашала. Затое каля Маскоўскіх могілак людзі ўпершыню пабачылі вадамёты, плястыкавую амуніцыю жаўнераў... Зрэшты, зьдзіўленьне вайскоўцаў было большым – такое колькасьці людзей не чакалі. Натоўп разьдзялілі. Частка засталася каля могілак. Частка рушыла на Курапаты.
(Дубянецкая: ) “Да Курапатаў не дайшлі й спыніліся пасярод поля. Дзень быў надзвычай халодны. Вельмі моцны вецер. Зянон Пазьняк стаў пасярэдзіне кола людзей. Першыя два ці тры шэрагі ўкленчылі, каб было відно. Уражаньне было фантастычнае. Асацыяцыя зь біблейскіх часоў, біблейскіх прарокаў. Ніякіх тэхнічных сродкаў, мэгафонаў, мікрафонаў... На тле цямнеючага неба – постаць Пазьняка, які палымяна прамаўляў. І касы белы сьнег. Тады над натоўпам узьняліся бел-чырвона-белыя сьцягі. Людзі ўпершыню іх пабачылі”.
Гэтак запомніла падзеі Ірына Дубянецкая. Дачка Міхала Дубянецкага. Ён мае білет чальца Беларускага народнага фронту “Адраджэньне” №1.
І быў пахаваны пад бел-чырвона-белым сьцягам.
(Хатэнка: ) “Той, хто зайшоў за небакрай, робіцца дзедам, бо ён адтуль больш бачыць, больш разумее. Усе дзяды, хто перасяліўся на той сьвет. Незалежна ад полу, узросту. У тым сьвеце яны адказны за род, які застаўся тут, у сьвеце матэрыяльным”.
Сьпіс памерлых ня мае канца. Ужо Дзядамі выходзяць насустрач жывым.
Мікола Ермаловіч, Міхась Ткачоў, Ян Матусевіч, Яўген Кулік, Фёдар Янкоўскі,... Сокалаў-Кубай, Генадзь Каханоўскі, Васіль Быкаў, Артур Вольскі, Алесь Асташонак.