Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране забаронена паліць у грамадзкіх месцах


ТЭГЕРАН. Парлямэнт Ірану ўхваліў сёньня закон які забараняе паленьне ў грамадзкіх месцах, а таксама рэкляму тытунёвых вырабаў. Цяпер курыць нельга ў мячэцях, кінатэатрах, крамах, грамадзкім транспарце і на стадыёнах. Паводле закону, прынамсі палову пачка ад цыгарэтаў павінны пакрываць надпісы, якія папярэджваюць аб шкодзе паленьня, а вызначэньні кшталту “light”, “super light” – забараняюцца.
XS
SM
MD
LG