У мінулую нядзелю, 24 кастрычніка, ў Беларускім цэнтры ў Таронта адбылося ўрачыстае шанаваньне вядомай беларускай дзяячкі на эміграцыі спадарыні Раісы Жук-Грышкевіч з нагоды яе 85-гадовага юбілею.
У беларускім руху на Бацькаўшчыне і ў эміграцыі імя Раісы Жук-Грышкевіч вядома цяпер амаль кожнаму, як старэйшым, так і маладым.
Большая частка жыцьця Раісы Жук-Грышкевіч прайшла на чужыне. Упершыню пасьля выгнаньня яна прыехала ў Беларусь толькі ў 1993 годзе, калі адбываўся Першы зьезд беларусаў сьвету. Яе палымяная прамова з трыбуны зьезду нікога не пакінула абыякавым. Шчырасьць, апантанасьць беларускай справаю гэтай жанчыны, ейны аптымізм і безумоўны талент прамоўцы літаральна захапілі залю. Госьця з далёкай Канады ўвасабляла сабою вобраз сапраўднай беларускай патрыёткі, ахвярнай, мужнай і адначасна па-жаноцку прывабнай беларускай жанчыны. Такою яна застаецца і да сёньняшняга дня, калі сустрэла свой слаўны жыцьцёвы юбілей.
(Жук-Грышкевіч: ) “Дзякуй Богу, што я да гэтага дажыла, кожны дзень – ёсьць здабытак. Я гляджу на сьвет, шаную жыцьцё, люблю яго і прымаю усё, што яно прыносіць”.
(Сурмач: ) “Сп. Раіса, мне здаецца, што Вы маеце ўсе падставы лічыць свой лёс шчасьлівым?”
(Жук-Грышкевіч: ) “Так, я лічу, што лёс быў да мяне ласкавым. Гэта не значыць, што ўсё ў ім было прыгожа, шчасьліва, бо, каб пазнаць шчасьце, ацаніць дабро, трэба пазнаць і выпрабаваньні”.
(Сурмач: ) “Чаго было больш у Вашым жыцьці, цяжкага ці сьветлага?”
(Жук-Грышкевіч: ) “О, жыцьцё маё! Я лічу, што сьветлага”.
(Сурмач: ) “Можа таму і ўдалося спадарыні Раісе зрабіць шмат добрага і важкага ў жыцьці”.
(Качаткоў: ) “Я лічу, што доктар Раіса Жук-Грышкевіч – гэта адна з выдатнейшых жанчынаў беларускай эміграцыі. Вельмі яна любіць Бацькаўшчыну, гэта адчуваецца ў яе кожным слове. Калі яна гаворыць пра Беларусь, то ў яе нават голас мяняецца. У яе гады, зь яе актыўнасьцю, зь яе энэргіяй яна дасюль яшчэ, як кажуць, запальвае маладых. Калі яна выступае, то здаецца, што іскры паўсюль ляцяць.
Яна вельмі любіць літаратуру, гэта бачна, калі пабываеш у яе дома.Там літаральна кожнае вольнае мясьцечка забітае кнігамі, часопісамі, архівамі. Яна ведае, дзе што ляжыць. Бачна, што гэта ня проста сховішча, яна карыстаецца гэтым кожны дзень. Сёньня яе называюць летапісцам, бо яна дасюль яшчэ рэгулярна піша, апісвае падзеі, якія адбываліся”.
Гэта быў беларускі эмігрант новай хвалі ў Канадзе Руслан Качаткоў, які з 2001 году пераняў ад спадарыні Раісы абавязкі старшыні Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады.
Камітэт быў закладзены ў студзені 1966 году дзеля прадстаўніцтва беларускай грамады ў зьнешніх кантактах. Ініцыятарам стварэньня быў муж спадарыні Раісы Вінцэнт Жук-Грышкевіч, які быў кіраўніком арганізацыі да сьмерці ў 1989 годзе. Далей ягоную працу працягвала сп. Раіса.
(Качаткоў: ) “Я хачу сказаць, што працы яна не пакінула і не пакідае зараз. Усё, што мы робім, мы робім разам. Я вельмі ганаруся тым, што доктар Раіса Жук-Грышкевіч выказала мне гэты гонар быць яе пераемнікам на пасадзе старшыні Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады”.
Разам са сваім мужам Вінцэнтам Жук-Грышкевічам, актыўным беларускім дзеячам – старшынём Рады БНР і першым кіраўніком беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, сп. Раіса шмат сілаў аддала і палітычнай працы на чужыне.
Яны абодва прымалі дзейсны ўдзел у працы Згуртаваньня беларусаў Канады. Пры іхным непасрэдным ўдзеле ў Таронта была створаная Парафія Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
На ініцыятыву Жук-Грышкевічаў у 1988 годзе да 1000-годзьдзя хрысьціянства ў Беларусі ў сьвятым месцы паўночна-амэрыканскіх пакутнікаў – Мідланд быў устаноўлены Беларускі крыж побач з крыжамі іншых народаў.
Дарэчы, дзякуючы намаганьням сп. Вінцука і з удзелам сп. Раісы, беларусы, як асобная нацыянальная мяншыня, былі ўведзеныя ў дзяржаўную статыстыку Канады.
Грамадзкая актыўнасьць Раісы Жук-Грышкевіч не была выпадковаю. Да беларускай справы яна была далучаная з маленства.
Нарадзілася яна 22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах у сям’і Міколы Жукоўскага і Надзеі Маярэвіч. Па словах спадарыні Раісы іхны род належыць да патомных пружанцаў і жыве там недзе ад 16 ці 17 стагодзьдзя. Менавіта жыве, бо гэтую прысутнасьць сёньня працягваюць у Пружанах два малодшыя браты спадарыні Раісы. Зь іх вялікай сям’і, дзе нарадзілася 7 дзяцей, засталося іх чатырох. Наймалодшая сястра жыве ў Данецку, а самая старэйшая – Валянціна Пашкевіч, памерла сёлета 25 сакавіка ў Канадзе. Яна таксама была вядомай беларускай дзяячкаю на эміграцыі.
(Жук-Грышкевіч: ) “Тата і мама мелі звычайную адукацыю для таго часу – пару гадоў расейскай царскай школы. Але, тата вельмі высока шанаваў асьвету, ён адчуваў недахоп асьветы і чытаў літаратуру, якая зь Вільні даходзіла ў Пружаны. Ён проста чытаў уголас і мы – дзеці слухалі”.
Мікола Жукоўскі чытаў сваім дзецям, менавіта, беларускія кніжкі і патрабаваў, каб дома ўсе размаўлялі на роднай мове. Нават клапаціўся пра тое, каб дзеці навучыліся танцаваць “Лявоніху”.
У 1938 годзе спадарыня Раіса закончыла гімназію імя Адама Міцкевіча ў Пружанах і паехала ў Вільню. Бацька хацеў, каб яна, як і старэйшая дачка Валянціна, працягнула адукацыю і паступіла вучыцца на мэдычны факультэт. На жаль, яна не здала уступныя экзамэны і зьбіралася ўжо вярнуцца дадому. Але Валянціна параіла паступаць на юрыдычны. Гэтым разам яе прынялі і Раіса правучылася ў Віленскім унівэрсытэце адзін год, пакуль у верасьні не пачалася вайна і Заходняя Беларусь была далучаная да СССР.
Працягнуць адукацыю не давялося.
(Жук-Грышкевіч: ) “Кацярына Стаўбунік, беларуская дзяячка, сабрала ўсіх нас і кажа : "Дзеці, цяпер не час на навуку. Кожны з вас павінен ісьці ў школы і выкладаць беларускую мову, інакш у школах Пружаншчыны беларускай мовы не будзе. І мы усе пайшлі.
Маю сястру яна паслала ў гімназію, а мяне ў пачатковую школу, пасьля мяне перавялі ў Смаляніцу. Туды была накіраваная і Ніна Ляўковіч, пазьней – жонка Міколы Абрамчыка– прэзыдэнта БНР.
І у нас была пэрфэктная беларуская школа. Праз год ці два прыслалі новага дырэктара зь Менску і той пачаў па-расейску”.
Калі Беларусь акупавалі гітлераўцы, Раісу і яе сястру Валянціну ў 1942 годзе вывезьлі на працу ў Нямеччыну. Так пачаўся іхны эмігранцкі лёс. Па вайне яны апынуліся ў ангельскай акупацыйнай зоне і вярнуцца дахаты ўжо не давялося. Жылі ў лягеры для перамешчаных асобаў.
(Жук-Грышкевіч: ) №Нас сабралі ў адзін вялікі лягер польскі. Мы даведаліся, што беларускі лягер арганізуецца, і мы дабраліся ў Ватэнштат, так пачалося беларускае жыцьцё”.
Абедзьве сястры бралі самы актыўны ўдзел у жыцьці беларускай грамады ў лягерох. Янка Запруднік зь Нью-Ёрку якраз і ведае спадарыню Раісу з тых часоў.
(Запруднік: ) “Зь ёю я сустракаўся, калі мы яшчэ былі скаўтамі ў Заходняй Нямеччыне. Яна жыла ў Ватэнштаце, а я ў Міхельсдорфе, мне даводзілася бачыць яе на скаўцкіх зьездах заўсёды энэргічную і вельмі актыўную.
У яе гэтая актыўнасьць закладзеная ў характары і ў ейнай біяграфіі. Яна прайшла празь беларускую школу яшчэ ў Заходняй Беларусі сярод старэйшых патрыятычных людзей. Гэта дало ў выніку такую дзейную, дынамічную асобу, якой Раіса Жук-Грышкевіч зьяўляецца цэлае жыцьцё.
Пасьля Нямеччыны я зь ёю бачыўся ў ЗША, у Канадзе, час ад часу сустракаліся, заўсёды трымалі лучнасьць.
Гэта сапраўды глыбока ідэйная, вельмі актыўная і разумная жанчына. Імпульсіўная, і гэта таксама добрая адзнака характару, бо гэта выяўляе як раз яе энэргічнасьць і адданасьць справе, якой яна цэлае жыцьцё жыла і жыве, беларускай справе.
Апошні раз мы бачыліся на 26-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Яна брала актыўны ўдзел у круглым стале і як заўсёды вельмі разважна і талкова выказвалася, брала ўдзел у дыскусіі, выказвала свае пагляды.
Яна аптымістка, вельмі вясёлая, жыцьцярадасная. Ейнае жыцьцё было багатым сваімі дасягненьнямі, і яна ўпрыгожыла жыцьцё ўсіх, хто зь ёю супольна працаваў”.
Можна з упэўненасьцю сказаць, што яна ўпрыгожыла жыцьцё і таго чалавека, з кім, па яе словах, яна шчасьліва пражыла сумеснае сямейнае жыцьцё – свайго мужа сп. Вінцука.
(Сурмач: ) “Сп. Раіса ўспамінае іх першую сустрэчу ў Таронта, куды яны з Валянцінаю прыехалі з Нямеччыны ў ліпені 1949 году”.
(Жук Грышкевіч: ) “У 1950 годзе ў студзені Вінцук прыехаў, мы яшчэ тады ня зналіся. Вінцук ведаў у Канадзе маю сястру Валянціну яшчэ зь Вільні, ён нас адведаў і так мы пазнаёміліся. Ён меў такі сумны выгляд, ён шмат перажыў. Але калі ён пачаў гаварыць, ён прыгожа гаварыў, ён мне спадабаўся”.
Беларуская грамадзкая дзейнасьць аб’ядноўвала іх сям’ю, агульнымі намаганьнямі яны здолелі шмат зрабіць. Калі ён памёр у лютым 1989 году, спадарыня Раіса ў памяць аб ім выдала кнігу пра ягонае жыцьцё і дзейнасьць.
(Жук-Грышкевіч: ) “Я заўсёды Вінцука вельмі высока шанавала. Я бачыла, што ён чалавек дзеяньня. Я заўсёды думала, яшчэ пры ягоным жыцьці, што я мушу, як летапісец, запісаць. І тады я ў яго распытвала, асабліва, калі ён стаў хварэць, пра сям’ю, як там было. Я рыхтавалася. Я заўсёды рыхтавалася. Але думала, як я магу узяцца за такую справу, пісаць пра жыцьцё старшыні Рады БНР. Я ж не пісьменьніца, я звычайны чалавек.
Пасьля пахаваньня, гэта ўжо ў ЗША, заапекаваліся мною Кіпелі. Яны запрасілі мяне пераначаваць. Быў яшчэ і Язэп Сажыч. І Кіпель кажа: "А цяпер, Раіса, Вам трэба пісаць". Я кажу, што пісаць мне трэба, я разумею, але мне вельмі важна, што вось Вы сказалі ад грамадзтва, далі мне як бы ліцэнзію – пішы.
Потым гэта ўсё ў галаве укладалася, укладалася і так я пад восень памаленьку стала пісаць. Пісала на машынцы, машынка сьпісалася. Я пазваніла айцу Надсану і папрасіла параіць, якую лепш купіць новую машынку. А ён мне кажа, купляйце кампутар. Ой, я кажу, слухайце, цяпер у мяне такая цяжкая праца і яшчэ кампутар вывучаць! Ен сказаў, што трэба купляць і які ў яго кампутар. І я купіла, сьпісала і той кампутар”.
(Сурмач: ) “Фактычна, у Вас атрымалася ня толькі біяграфічная кніга пра дзейнасьць спадара Вінцука, але і пра гісторыю эміграцыі ў Канадзе і ня толькі...”
(Жук-Грышкевіч: ) “Я пісала пра тое, што рабіў Вінцук. Ён быў усюды прысутны, усюды ён быў дзейны, само сабою так атрымалася”.
(Сурмач: ) “Для напісаньня кнігі Вы мусілі мець архівы, ці маеце Вы дома архіўныя матэрыялы?”
(Жук-Грышкевіч: ) “Бачыце, я Вам скажу, цяпер з гэтымі архівамі. Цяпер я над імі працую. Частку я паслала, перадала ў Атаву, гэта дзяржаўны канадыйскі архіў, сэкцыя грамадзкіх і культурных спраў. Я пачала перадаваць пасьля сьмерці Вінцука. Я перадавала ня толькі ў канадыйскі архіў, але і айцу Надсану ў Беларускую бібліятэку ў Лёндане. І трэцяе, гэта мне Кіпель парадзіў, у эміграцыйны цэнтар пры ўнівэрсытэце штату Мінэсота. Я кожны год гэтыя камунікаты, што выдае Каардынацыйны камітэт, гэта таксама гісторыя, я высылаю ў Атаўскі дзяржаўны архіў, Камунікаты і лісты”.
Шмат хто ўспамінае добрым словам спадарыню Раісу, калі і да сёньня атрымлівае ад яе гэтыя камунікаты, якія яна складае з нагоды розных падзеяў і дасылае ў беларускія асяродкі па цэлымі сьвеце. Там можна знайсьці многа патрэбнай інфармацыі.
Калі іх чытаеш, то цяжка паверыць, што складае іх не гісторык, не літаратар. Пэўна, не ўсе, хто іх атрымлівае, ведаюць, што сп. Раіса па адукацыі лекар. На эміграцыі яна вырашыла ўсё ж выканаць волю бацькі, які марыў бачыць яе мэдыкам. Яна атрымала ў Канадзе адукацыю лекара і стала спэцыялістам.
Я ізноў зьвяртаюся да Руслана Качаткова, які таксама мэдык па адукацыі.
(Качаткоў: ) “Я паважаю яе за тое, што яна зрабіла. Яна змагла атрымаць тут добрую адукацыю – лекара-дантыста. Вядома, гэта гуманная прафэсія і таксама ўплывае на характар. Я б сказаў, што лекар – гэта не проста прафэсія, гэта склад характару, склад душы, я б сказаў. Сьветлы чалавек, мудры чалавек. І дасюль яна душа гэтага грамадзтва. Мы любім яе”.
Душэўная цеплыня спадарыні Раісы прываблівае да яе людзей. Шмат гадоў яна сябравала з паэткаю Натальляй Арсеньевай. Пабачыліся яны ўпершыню ў лягеры Ватэнштэт у Нямеччыне. А калі жылі за акіянам, то сябравалі сем''ямі, бо спадар Вінцук некалі разам вучыўся з Натальляй Арсеньевай у Віленскай беларускай гімназіі, і паэтка прысьвяціла потым яму некалькі сваіх вершаў.
(Сурмач: ) “Сп. Раіса была адным з тых блізкіх сяброў Арсеньевай, з кім яна кантактавала да апошніх дзён свайго жыцьця”.
(Жук-Грышкевіч: ) “Калі яна ўжо была хворая, я апошнімі часамі кожны тыдзень і часьцей тэлефанавала да яе, і яна наракала, што чулася такая адзінокая, што ня можа не пісаць, не чытаць. Апошняя размова была, перанесьлі ёй тэлефон, і яна адазвалася вельмі слабенькім голасам і кажа мне :"Не забывай!" Гэта ейныя апошнія словы. Я кажу :"Наталка, я цябе ніколі не забуду і вельмі высока шаную і люблю" – гэта былі мае апошнія словы да яе”.
Раіса Жук-Грышкевіч аказвае дзейсную дапамогу нацыянальным беларускім арганізацыям у Беларусі ў самых розных накірунках. Яна падтрымлівае пастаянныя кантакты зь вядомымі грамадзкімі дзеячамі. Шматгадовыя кантакты зьвязваюць сп. Раісу з Таварыствам беларускай мовы. Паслухаем Алега Трусава зь Менску.
(Трусаў: ) “Яна вельмі прыхільна ставіцца да ТБМ, пастаянна атрымлівае нашы газэты "Новы час" і "Наша слова", пастаянна дасылае допісы, мы даволі часта друкуем яе матэрыялы.
Я хачу сказаць, што гэта прадстаўнік таго пакаленьня, дзякуючы якому Беларусь стала Беларусьсю, дзякуючы яе мужу і ўсім іх сябрам і паплечнікам.
У самыя цяжкія часы, калі здавалася, што Беларусь загіне і што мова загіне, а сталінскія і потым брэжнеўскія рэжымы будуць панаваць вечна, гэтыя людзі змагаліся за незалежную Беларусь і дасягнулі добрых вынікаў.
І таму, хочацца пажадаць ёй бадзёрасьці, аптымізму, сто гадоў – як мінімум, і надалей змагацца і перамагаць”.
(Сурмач: ) “Пасьля гэтых добрых пажаданьняў хочацца запытаць у Вас, сп. Раіса, што Вы лічыце недаробленым яшчэ ў жыцьці, што хацелі б яшчэ зрабіць?”
(Жук-Грышкевіч: ) “Беларусь не гаворыць па-беларуску і ня мае такой незалежнасьці, калі б прэзыдэнт быў за тым, каб спрыяць разьвіцьцю беларускай мовы і культуры. Вось, што не дароблена, намі ўсімі.
А што мною не дароблена? Рабілі, што маглі, дзякуй Богу. Але, вось што, маеце рацыю. Хацела б напісаць пра сям''ю, пра род Жукоўскіх і Меярэвічаў.
Я, між іншым, зрабіла кніжку ў памяць Валянціны Пашкевіч. Толькі на кампутары, сабраныя дадзеныя храналягічна, сабраныя дакумэнты і на падставе гэтага можна пісаць кніжку”.
(Сурмач: ) “Пэўна, Вас засмучае і тое, што адбылося ў Беларусі 17 кастрычніка, гэты рэфэрэндум, які дасьць магчымасьць Лукашэнку замацаваць сваю уладу?”
(Жук-Грышкевіч: ) “Факт, што гэта ёсьць трагедыя. Але, ведаеце, гісторыі не пераскочыш. Гэта яшчэ не азначае, што гэта канец Беларусі. Беларусь была ўвесь час у такіх змаганьнях. Цяпер ёсьць шмат патрыётаў сьвядомых у Беларусі. І гэтая сіла мусіць пашырацца далей. І калі Лукашэнка душыць, то супраціў мусіць быць яшчэ большы. Я думаю, што гэта проста гісторыя і яна мусіць быць перажытая. Мусіць быць далей змаганьне. Гэта ўсё залежыць ні ад некага іншага, а толькі ад нас”.