Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту б’юць рэкорды


СЫНГАПУР: Цэны на нафту на ўсясьветных рынках дасягнулі сёньня новай рэкорднай адзнакі – 55 даляраў за барэль. З пачатку гэтага году яны ўзрасьлі на 70%. На рост цэнаў паўплывала нестабільная сытуацыя ў асноўных краінах – экспарцёрах нафты: Іраку, Вэнэсуэле, Нігеры і Расеі. З улікам інфляцыі, цана на нафту усё ж ніжэйшыя чым у 1979-80 гадох, адразу пасьля ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Прычынай сёньняшняга росту цэнаў была заява нарвэскіх траспартнікаў, якія прыгразілі прыпыненьнем паставак нафты. Эканамісты выказваюць боязь, што высокія цэны на нафту запаволяць глябальны эканамічны рост.
XS
SM
MD
LG