ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус станоўча ацаніў вынікі выбараў у Сойм, якія, на ягоную думку “адлюстроўваюць дэмакратычную волю грамадзянаў”. Прэзыдэнт заклікаў лідэраў палітычных партыяў “адказна паставіцца да справы пакліканьня новай кіруючай кааліцыі”. Паводле Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, у склад новага Сойму былі абраныя прадстаўнікі шасьці партыяў. Найболей, 39 месцаў будзе мець Партыя працы Віктара Ўспаскіх, 31 месца кааліцыя сацыял-дэмакратаў і сацыял-лібэралаў “Праца ў імя Літвы”, 25 месцаў – кансэрватыўны Саюз Радзімы, 18 – лібэрал-цэнтрысты і 11 – кааліцыя былога прэзыдэнта “За парадак і справядлівасьць”.