ВАТЫКАН. У новым дакумэнце, апублікаваным у Ватыкане, гаворыцца, што прэвэнтыўныя войны, як, напрыклад, у Іраку, абгрунтаваныя толькі ў выпадку наяўнасьці сур’ёзных падставаў. Пазыцыя Ватыкану супадае з Хартыяй ААН, якая забараняе ваенныя канфлікты за выключэньнем тых, якія вядзецца дзеля абароны, і ў выпадку, калі вайну санкцыянуе Рада Бясьпекі ААН. Ватыкан падтрымлівае вайну супраць тэрарызму, але падкрэсьлівае, што яна павінна весьціся з ўлікам маральных нормаў і міжнароднага права. Аглядальнікі лічаць, што Ватыкан мае на ўвазе антыгуманнае абыходжаньне амэрыканскіх сілаў з ваеннапалоннымі.