КАБУЛ. На паўночным усходзе Аўганістану ў правінцыі Бадахшан забіты ўплывовы вайсковы камандзір Аслам. У выніку нападу, спраўцы якога невядомыя, загінулі яшчэ 8 чалавек.
Між тым у правінцыі Пактыка ўчора ад выбуху закладзенай на дарозе міны параненыя тры амэрыканскія жаўнеры і аўганскі перакладчык.