(Навумчык: ) “Анатоль, спачатку скажыце, дзе Вы цяпер знаходзіцеся, і як Вашае самаадчуваньне, і ці задавальняе Вас мэдычная дапамога, якую Вам аказваюць?”
(Лябедзька: ) “Знаходжуся ў шпіталі, стан больш-менш здавальняючы. Спадзяюся, што сёньня-заўтра выйду з больніцы. Адносіны мэдыцынскага пэрсаналу вельмі такія чалавечыя. Па-добраму прыходзяць мэдыкі, якія не працуюць у гэтым аддзяленьні, са словамі спачуваньня й падтрымкі, так што ўсё нармальна”.
(Навумчык: ) “Ці знаходзяцца каля Вас Вашыя блізкія ці паплечнікі па партыі?”
(Лябедзька: ) “Так, круглыя суткі нехта са мной прысутнічае. Гэта ўжо не маё рашэньне – на ўсякі выпадак са мной знаходзяцца мае родныя, блізкія, мае сябры. Так што я не ў адзіноце”.
(Навумчык: ) “Анатоль, я хацеў бы вярнуцца да гэтых падзеяў вечара 19 кастрычніка. На працягу 10 хвілінаў Вас зьбівалі ў рэстаране “Патыё піцца”, і гэта ня быў адказ на нейкія Вашыя агрэсіўныя дзеяньні, гэта быў напад, які ня быў Вамі ніякім чынам справакаваны?”
(Лябедзька: ) “Не, гэта былі мэтанакіраваныя дзеяньні, і яны былі санкцыянаваныя з самага верху. На жаль, я ня вельмі сур’ёзна паставіўся да інфармацыі, якую мне падалі напярэдадні, і гэтая інфармацыя зыходзіла з вуснаў міністра унутраных спраў Навумава, які падчас адной з сустрэчаў са зьдзеклівай усьмешкай сказаў, што Шарамет у шпіталі, з Калякіным ледзь ня здарылася ДТП, а Лябедзьку адбілі ныркі. Мне гэта перадалі – я на гэта так паглядзеў, не прыдаў гэтаму значэньня. Але літаральна празь дзень адбылося тое, што адбылося. Так што я думаю, што гэта былі мэтанакіраваныя дзеяньні. Што б там ні ставіліся, якія мэты – я ня сёньня-заўтра выйду са шпіталя, можа, крыху з надарваным здароўем, але дух мой будзе яшчэ больш моцны пасьля знаходжаньня цягам некалькіх дзён у шпіталі”.
(Навумчык: ) “Вас зьбівалі ў рэстаране “Патыё піцца” пры маўклівай згодзе, а як вынікае са слоў нашай карэспандэнткі Любові Лунёвай, дык і пры спрыяньні мэнэджэраў гэтай рэстарацыі, якія не пускалі туды людзей, каб спыніць гэты гвалт. Ці зьбіраецеся Вы падаваць на іх у суд? Ці зьбіраюцца Вашыя паплечнікі па АГП ладзіць нейкую анты-рэклямную акцыю ў дачыненьні да гэтай кропкі грамадзкага харчаваньня?”
(Лябедзька: ) “Я думаю, тыя людзі ўсё ж такі дзеляцца. Я краем вока бачыў, што тыя людзі на кухні, куды мяне зацягнулі й дзе мяне цягалі за валасы па падлозе – у іх у вачах быў проста жах. А што датычыць кіраўніцтва гэтай установы – ну, хай гэта будзе на іх сумленьні. Пасьля таго, як нам адмовілі правесьці зьезд у “Журавінцы”, і дырэктар разоў дзесяць выходзіў на нас, спрабаваў знайсьці нейкія магчымасьці прынесьці свае прабачэньні – я думаю, што ёсьць усё ж нейкія рэшткі сумленьня, і гэты чалавек нядобра сябе адчуваў. Я з таго часу туды проста не хаджу ў гэты гатэль. Я і так не хадзіў у “Патыё Піцца” – думаю, што для мяне гэтае месца будзе закрытым”.
(Навумчык: ) “Анатоль, вам прынесена павестка з патрабаваньнем зьявіцца ў суд, паводле нашай інфармацыі – на сёньня. Ці зьбіраецеся Вы ісьці туды?”
(Лябедзька: ) “Яшчэ ўчора я павінен быў быць у Ленінскім РАУСе, але пакуль мне ўрачы не дазваляюць пакідаць шпіталь, але абавязкова я прыйду туды, я ня буду хавацца, таму што маё сумленьне чыстае. А тыя бандыты – іншых слоў я не магу падабраць – яны абараняюць не грамадзянаў, абараняюць не Канстытуцыю, яны абараняюць беларусбашы – чалавека, які выйшаў за прававое поле, які ня выйграў ні рэфэрэндум, ні выбары, які імкнецца такім акцыямі прымусіць людзей, каб у нас апазыцыя не выходзіла за межы кухні, дзе й сёньня сядзяць сотні тысячаў людзей, якія расчараваныя тым, што адбылося 17-га і што рабіў рэжым пасьля”.
(Навумчык: ) “Анатоль, ці ёсьць у Вас магчымасьць і сілы адказаць на некалькі пытаньняў датычна стратэгіі й тактыкі апазыцыі?”
(Лябедзька: ) “Мой погляд, мае перакананьні: падчас кампаніі мы знайшлі правільную тактыку. Гэтая тактыка – ісьці да людзей, хадзіць ад дзьвярэй да дзьвярэй, працаваць зь імі. І трэба прызнаць, што ў многіх рэгіёнах за межамі Менска многія людзі ўпершыню бачылі жывога апазыцыянэра. Яны ўбачылі, што гэта – сумленныя людзі, гатовыя ахвяраваць сваім здароўем дзеля таго, каб на нас не паказвалі пальцам, не спачувалі, а каб намі ганарыліся, і каб мы самі ганарыліся сваёй краінай. І нам трэба гэта працягваць. Чаго б нам гэта ні каштавала, мы павінны ісьці да людзей. Мае тэлефоны разрываюцца ад званкоў: людзі тэлефануюць і плачуць, людзі прапаноўваюць нейкія радыкальныя дзеяньні. Гэта ў падаўляючай большасьці ня тыя людзі, якія хадзілі гэтыя дзесяць гадоў на вуліцы, якія пратэставалі – гэта тыя людзі, якіх рэфэрэндум закрануў, як нейкая апошняя рыса іхняй веры ў гэты рэжым, у нейкую справядлівасьць”.
(Навумчык: ) “Ці зьбіраецца АГП і ўвогуле апазыцыя браць удзел у масавых акцыях, ці будуць працягнутыя гэтыя акцыі, якія ідуць ужо трэці дзень?”
(Лябедзька: ) “Я думаю, што нам абавязкова патрэбнае спалучэньне розных мэтодыкаў працы, і ў першую чаргу я хацеў бы, каб мы захавалі тыя каманды, якія працавалі падчас выбараў, і каб гэтыя каманды працавалі зь людзьмі, каб мы ня ставілі людзей сам-насам з гэтым рэжымам. У першую чаргу, што трэба зрабіць – гэта праінфармаваць мільёны людзей, выбаршчыкаў, што адбылося, як гэта праходзіла, якія факты. Вось калі мы гэта зробім, гэта будзе самае важнае. Па-другое, нам патрэбна правесьці ўсё ж такі вялікі арганізацыйны форум, сабраць актыўных людзей, грамадзкіх дзеячоў, і правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў, каб вызначыць стратэгію на 2005 год. Я зыходжу з таго, што нам патрэбна правесьці моцную дыскусію, у якой прынялі б удзел як мага больш людзей: хто мусіць прыйсьці на зьмену Лукашэнку, якая каманда, зь якой праграмай, і каб да гэтай працы далучылася як мага больш людзей. Толькі тады, калі альтэрнатыву будуць вызначаць людзі, якія жывуць у маленькіх гарадках, якія ня толькі зьяўляюцца актыўнымі апазыцыянэрамі, тады ў нас будзе посьпех. Я думаю, мы зможам выбраць моцную альтэрнатыву з моцнай камандай, і 2006 год мы не павінны прайграць. Мы занадта шмат рабілі саступак гэтаму рэжыму”.
(Навумчык: ) “Анатоль, і апошняе пытаньне. Вы ведаеце, што Эўразьвяз і ЗША даволі жорстка выказаліся ў дачыненьні выбараў і рэфэрэндуму, асудзілі брутальныя дзеяньні спэцслужбаў у дачыненьні да ўдзельнікаў масавых акцыяў. Прэзыдэнт Джордж Буш падпісаў “Акт аб дэмакратыі для Беларусі” й выступіў з адмысловай заявай. Тым часам МЗС Расеі заявіла, што прызнае вынікі выбараў і рэфэрэндуму. Аналітыкі адзначалі, што Вашая партыя на працягу доўгага пэрыяду спадзявалася на падтрымку Масквы – менавіта лідэры АГП, калі браць апазыцыю, мелі найбольш стасункаў з расейскімі палітыкамі. Ці зьменіцца тактыка АГП ў дачыненьні да Масквы, ці застаюцца гэтыя спадзяваньні на тое, што сапраўды, як сказаў днямі Барыс Нямцоў, ключ ад улады ў Беларусі знаходзіцца ў Крамлі? Вашы меркаваньні?”
(Лябедзька: ) “Я думаю, што пэўныя карэктыроўкі могуць быць, але, мяркуючы стратэгічна, мы будзем працаваць на палітычным рынку і на захадзе, і на ўсходзе. Наш прынцып: у кожнай краіне – эўрапейскай, і ў Расіі, Украіне – у нас павінна быць сваё беларускае лобі. Толькі тады, калі ў парлямэнце ёсьць некалькі парлямэнтароў, якія “хварэюць на беларускасьць”, толькі тады, калі ёсьць структуры, якія ёсьць арганізаваныя, структуры, якія працуюць з намі, падтрымліваюць нас, мы можам разьлічваць на посьпех.
Расея, канечне, розная. Там ёсьць і тыя, каго мы можам назваць нашымі сябрамі, якія і ўчора мне тэлефанавалі, іх словы былі шчырымі. Як бы там ні было складана, мы мусім рабіць гэтую чарнавую справу. Яна нам ужо ня вельмі прыемная, яна часта бывае мала эфэктыўная, але калі мы займаемся сур’ёзнай палітыкай і думаем пра Беларусь, мы мусім улічваць усе акалічнасьці і працаваць усюды. Канечне, у першую чаргу мы будзем працаваць з тымі, хто падзяляе дэмакратычныя каштоўнасьці, і гэта нашыя сябры ў Эўропе і ЗША. І ўсё ж такі мы не пакідаем расейскі вэктар, мы будзем і там працаваць. Я думаю, лепш будзе, калі там будзе праца, а ня чыстыя заклікі. Калі мы ня знойдзем там хоць невялікую колькасьць нашых прыхільнікаў, нам будзе цяжэй змагацца тут, у Беларусі”.