Арцыбіскуп, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, Апостальскі Адміністратар Пінскай эпархіі, Старшыня Канфэсіі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Казімір Сьвёнтэк пражыў нялёгкае жыцьцё. Нарадзіўся ў Эстоніі, дзяцінства прайшло ў Сыбіры, куды саслалі ягоных бацькоў. Скончыў Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Пінску, з красавіка 1939 году служыў каталіцкім сьвятаром ў Пружанах. Падчас перасьледу царквы з боку ўладаў быў арыштаваны, асуджаны да сьмяротнага пакараньня. Два месяцы правёў у камэры сьмертнікаў, і толькі пачатак вайны, так бы мовіць, выратаваў яго. Аднак у 1944 годзе малады сьвятар быў зноў арыштаваны. Правёў 10 гадоў у Сыбіры й Запаляр’і. У 1954-м выйшаў на волю і зноў вярнуўся ў Пінск. Можна сказаць, што дзякуючы Казіміру Сьвёнтку пачалося ў Беларусі аднаўленьне каталіцкіх храмаў.
У 1991 годзе Папа Рымскі Ян Павал другі прызначыў Казіміра Сьвёнтка першым мiтрапалітам новастворанай Менска-Магілёўскай Мітраполіі й Апостальскім Адміністратарам Пінскай Эпархіі. А ў 1994 годзе Казімір Сьвёнтак быў уганараваны вышэйшым каталіцкім тытулам – званьнем кардынала.
Зусім нядаўна, пры канцы верасьня, Папа Ян Павал другі ўручыў кардыналу Сьвёнтку адмысловую ўзнагароду “Fidei testis” – “Сьведка веры”. Менавіта вера дапамагла кардыналу выжыць, вытрымаць і турмы, і катаржную працу ў лягерах, і перасьлед з боку ўладаў. На яго набажэнствы зьбіраецца заўсёды вельмі шмат людзей. Кардынал Сьвёнтэк заўсёды знойдзе і час, і патрэбныя словы для кожнага прыхаджаніна. Распавядае верніца Валянціна:
(Валянціна: ) “Яго Эмінэнцыя – гэта, перш за ўсё, чалавек вялікай веры. І сапраўды, для нас, вернікаў каталіцкага касьцёлу, ён зьяўляецца прыкладам у мужным вызнаньні веры. Бо ўсе мы ведаем яго цяжкі, складаны лёс і ў часы вайны, і ў пасьляваенныя гады. Таксама ня могуць не зьдзіўляць ягоны розум і незвычайная памяць. У гэтыя гады зь ім заўсёды цікава размаўляць, гэта чалавек, які разумее жарты і сам жартуе літаральна праз слова. Хочацца пажадаць, каб Маці Божая Вострабрамская, маці міласэрнасьці, якая зьяўляецца яго апякункай, каб яна апекавалася ім яшчэ доўгія гады”.
З нагоды сьвяткаваньня 90-годзьдзя кардынала Сьвёнтка ўпершыню набажэнства ў каталіцкім касьцёле наведае Аляксандар Лукашэнка, які неаднаразова называў сябе “праваслаўным атэістам”. Сам Архікатэдральны касьцёл і прылягаючая да яго тэрыторыя, можна сказаць, у ідэальным стане – рэстаўрацыйныя работы завершаныя ня так даўно. Але побач аўрал, рамонтнікі тынкуюць і фарбуюць суседнія з касьцёлам жылыя дамы па вуліцы Рэвалюцыйнай, працуюць дворнікі, ўсё вакол мыюць-шмаруюць, рыхтуюцца да прыезду высокіх гасьцей.
Літаральна празь некалькі хвілінаў у Менскім Архікатэдральным касьцёле імя найсьвяцейшай панны Марыі пачнецца сьвятая імша за кардынала Сьвёнтка. А пасьля яго будуць віншаваць. Натуральна, доступ простых вернікаў на сёньняшнюю імшу будзе абмежаваны, уваход толькі па адмысловых запрашэньнях.
У суботу, 23-га кастрычніка – працяг сьвяткаваньняў. Павіншаваць кардынала ўжо змогуць простыя вернікі: таксама спачатку адбудзецца сьвятая імша, а потым пройдзе канфэрэнцыя па пытаньнях умацаваньня сям’і.