Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарыстычныя напады у Іраку


БАГДАД. Амэрыканскія войскі разбурылі два дамы у Фалуджы, якія належылі прыхільнікам Абу Мусабе аз-Заркаўі. На поўначы ад Багдаду у горадзе Самара выбухнулі два аўтамабілі наладаваныя выбухоўкай – у выніку гэтага тэракту загінула дзіця, і 13 чалавек параненыя. У гэтым горадзе, які ад пачатку кастрычніка пачалі кантраляваць ірацкія урадавыя сілы і амэрыканскія войскі, ізноў уведзеная камэнданцкая гадзіна. Учора ўвечары у Багдадзе у выніку выбуху у тым часе, калі праезджала амэрыканская вайсковая калёна, былі параненыя двое вайскоўцаў ЗША і двое ірацкіх паліцыянтаў. Адказнасьць за напад ўзяла на сябе групоўка аз-Заркаўі – заява пра гэта з’явілася на адным з ісьлямскіх сайтаў. Кіраўніцтва міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “CARE” заявіла, пра спыненьне працы ў Іраку, пасьля таго, як кіраўніца ірацкага прадстаўніцтва гэтай арганізацыі Маргарэт Хассан была выкрадзеная невядомымі. Сержанту амэрыканскага войска Айвэну Фрэдэрыку прад’яўленыя абвінавачваньні ў зьдзеках з ірацкіх вязьняў у турме Абу Граіб. Урад Фіджы пагадзіўся выслаць у Ірак 130 супрацоўнікаў спэцслужбаў, каб забясьпечыць ахову прадстаўнікоў ААН у часе падрыхтоўкі да выбараў, якія заплянаваныя у Іраку на студзень наступнага году.
XS
SM
MD
LG