ПРЫШЦІНА. Прадстаўнікі АБСЭ і ААН заклікалі жыхароў Косава ўзяць удзел у парлямэнцкіх выбарах, што адбудуцца ў нядзелю.
Раней прэм’ер-міністар Сэрбіі Ваіслаў Каштуніца зьвярнуўся да косаўскіх сэрбаў байкатаваць выбары, а прэзыдэнт гэтай краіны Барыс Тадзіч, наадварот, заклікаў прадстаўнікоў сэрбскай меншасьці прыйсьці на выбарчыя ўчасткі.
Косава – гэта сэрбская правінцыя, якая застаецца пад кіраўніцтвам ААН.